Іван Іосіфавіч Дружалоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Іосіфавіч Дружалоўскі (8 кастрычніка 1905, Вільня — 2 мая 1990, Мінск) — дзяржаўны дзеяч БССР, Міністр тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970), рэктар Беларускага політэхнічнага інстытута (1934—1936).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 кастрычніка 1905 года у Вільні ў сям’і рабочага.
Працоўную біяграфію пачаў у 1919 годзе экспедытарам на чыгунцы ў Гомелі, працаваў слесарам, старшынёй прафкама, інспектарам па прафесійна-тэхнічнай адукацыі ў сістэме чыгункі. У 1931 годзе прызначаны дырэктарам Мінскага хіміка-тэхналагічнага тэхнікума, які быў створаны ў 1930 годзе. Пасля скасавання шэрагу невялікіх інстытутаў у 1934 годзе быў прызначаны рэктарам (ва ўзросце 29 гадоў) адроджанага Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1936 годзе стаў дырэктарам кінафабрыкі «Беларусь» у Ленінградзе. З 1940 па 1953 гады займаў пасаду намесніка наркама мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР, працаваў у тарфяной прамысловасці.
У гады Вялікай айчыннай вайны працаваў у штабе партызанскага руху.
У пасляваенны час працаваў намеснікам, першым намеснікам міністра мясцовай і паліўнай прамысловасці БССР (1953—1957), начальнікам упраўлення тарфяной прамысловасці (1957—1965) Саўнаргаса БССР, Міністрам тарфяной прамысловасці БССР (1965—1970). У 1970 годзе пайшоў на пенсію. Абіраўся членам рэвізійнай камісіі ЦК КПБ.
Памёр 2 мая 1990 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнамі Чырвонага сцяга, Знак Пашаны (1944), медалямі.
Літаратура
- К. И. Баландин. Дружеловский Иван Иосифович – ректор БПИ в 1934 – 1936 гг. // Биографии ректоров БПИ — БГПА — БНТУ. — Минск: БНТУ, 2018. — С. 7—8. — 15 с.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads