Іван Кірылавіч Варапаеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Кірылавіч Варапаеў (7 красавіка 1905, в. Трубільня, Краснапольскі раён — 11 лістапада 1959, г. Каломна Маскоўская вобласць) — Герой Савецкага Саюза, камандуючы артылерыяй 4-га гвардзейскага стралковага корпуса 8-й гвардзейскай арміі 1-га Беларускага фронту, гвардыі генерал-маёр артылерыі[1]. Герой Савецкага Саюза (1944)[1].

Хуткія факты Іван Кірылавіч Варапаеў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў беларускай сялянскай сям'і. З 1924 працаваў на заводах Гомеля.

У Чырвонай Арміі з 1927 года[1]. У 1934 годзе скончыў курсы ўдасканалення каманднага складу артылерыі, служыў на розных камандных пасадах.

Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1937—1938 гадоў), вызвалення Заходняй Беларусі (1939), савецка-фінскай вайны (1939—1940 гадоў)[1].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, 3-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах, удзельнік Сталінградскай, Курскай бітваў, вызвалення Украіны, Беларусі, Польшчы, баёў у Германіі[1].

Камандаваў артылерыйскім палком, артылерыяй дывізіяй, корпусам.

Варапаеў І. К. вызначыўся ў жніўні 1944 года пры фарсіраванні Віслы ў раёне польскага горада Магнушаў  (руск.) артылерыйскім агнём забяспечыў пераправу злучэнняў корпуса, асабіста кіраваў пераправай артылерыі. За месяц наступальных баёў артылерыя корпуса знішчыла 106 варожых танкаў і самаходных гармат, 172 гармат і мінамётаў[1].

Пастановай Савета Народных Камісараў Саюза ССР ад 28 жніўня 1944 г. № 1142 палкоўніку Варапаеву І. К. прысвоена воінскае званне «генерал-маёр артылерыі».

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 26 кастрычніка 1944 года за ўмелае і паспяховае камандаванне артылерыяй стралковага корпуса, узорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі генерал-маёру артылерыі Варапаеву Івану Кірылавіча было прысвоена званне героя Савецкага Саюза (№ 3113).

Пасля вайны Варапаеў І. К. працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1946 годзе скончыў Ваенную акадэмію Генеральнага штаба. З 1946 да 1948 году служыў намеснікам начальніка Вышэйшай афіцэрскай штабной школы ў горадзе Каломне Маскоўскай вобласці. З 1948 года — камандуючы артылерыяй стралковага корпуса ў горадзе Ціраспалі Адэскай ваеннай акругі.

У 1950 году гвардыі генерал-маёр артылерыі Варапаеў І. К. быў звольнены ў запас па хваробе[1].

Пасля смерці, якая рушыла 11 лістапада 1959 года, пахаваны ў Каломне на вайсковых могілках.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

Thumb
Мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння І. К. Варапаева», «Белпошта». 2005.
  • На магіле Героя Савецкага Саюза І. К. Варапаева ўсталяваны помнік ад Міністэрства абароны СССР.
  • Бюст гвардыі генерал-маёра артылерыі І. К. Варапаева усталяваны ў Каломне ў Мемарыяльным парку на Алеі памяці каломенцаў.
  • Імя І. К. Варапаева прысвоена Клясінскай васьмігадовай школе; яго імем названа вуліца ў п. Краснаполле.
  • Імем І. К. Варапаева названа вуліца ў г. Уладзівасток.
  • У 2005 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь увяло ў паштовае абарачэнне мастацкі канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў з дня нараджэння І. К. Варапаева».

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads