Іван Мікалаевіч Салавей
вучоны ў галіне глебазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Мікалаевіч Салаве́й[1] (6 жніўня 1916 — 1987) — вучоны ў галіне глебазнаўства, кандыдат сельскагаспадарчых навук (1955). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сяле Хатляны Ігуменскага павета Мінскай губерні (сучасны аграгарадок ва Уздзенскім раёне Мінскай вобласці Беларусі). У 1940 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1940 года працаваў у Беларускім навукова-даследчым інстытуце меліярацыі і воднай гаспадаркі. У 1957—1982 гг. у Беларускім навукова-даследчым інстытуце глебазнаўства і аграхіміі — навуковы супрацоўнік, у 1965—1980 гг. — загадчык аддзела геаграфіі і картаграфіі глеб.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар прац па генезісе глеб, іх картаграфіі, класіфікацыі і метадалогіі даследавання. Прымаў удзел у складанні глебавай карты БССР.
Сярод апублікаванага:
Узнагароды
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1976 года.
Зноскі
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads