Іван Пятровіч Дзьячкоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іван Пятровіч Дзьячкоў (1789 — пасля 1836) — рускі беларускі архітэктар, які працаваў у горадзе Гомелі[1]. Прадстаўнік класіцызму.

Хуткія факты Іван Пятровіч Дзьячкоў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Іван Пятровіч Дзячкоў нарадзіўся ў Маскве ў сям’і надворнага саветніка. Вучыўся ў архітэктурнай школе Экспедыцыі крамлёўскага будаўніцтва[2].

Да 1813 працаваў у Маскве. 3 1814 жыў і працаваў у Гомелі[3].

У 18141826 гадах служыў у маёнтку графа М. П. Румянцава1814, 1815, 1818 выязджаў-у Маскву для азнаямлення з работамі маскоўскіх архітэктараў і набыцця праектаў)[3] памочнікам архітэктара Дж. Кларка[2].

Remove ads

Творчасць

Thumb
Георгій Лукомскі. «Паляўнічы домік», 1916

Браў удзел у праектаванні і стварэнні шматлікіх многіх збудаванняў Гомеля[2]. Паводле яго праектаў у Гомелі пабудаваны: дваранскае вучылішча (1818), «паляўнічы домік» (18181820), ткацкая і бялільная фабрыкі (18181820); кіраваў будаўніцтвам ланкастэрскай школы (1818) і «Рускага тракціра» (1822, абодвух арх. Дж. Кларк)[3].

Зноскі

  1. Морозов, В. Ф. Гомель классический: Эпоха. Меценаты. Архитектура / В. Ф. Морозов. — Минск : Четыре четверти, 1997. — 335 с.
  2. Дзьячкоў Іван Пятровіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. 10 000 экз. ISBN 5-85700-078-5.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads