Ігар Валер’евіч Даўгяла

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігар Даўгяла (нар. 17 ліпеня 1985) — беларускі футбаліст, брамнік.

Хуткія факты Ігар Даўгяла, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Гуляў за віцебскі «Лакаматыў», «Полацк» і «Смаргонь». Гуляючы за «Полацк», аднойчы выйшаў на поле ў якасці нападніка і забіў гол[4].

У сакавіку 2012 года падпісаў кантракт з наваполацкім «Нафтанам». У сярэдзіне 2012 года выцесніў Мікалая Раманюка і заняў месца асноўнага брамніка, якое захаваў і ў сезоне 2013. У сезоне 2014, пасля прыходу ў клуб Ягора Хаткевіча, застаўся асноўным брамнікам навапалачан. У чэрвені 2014 года атрымаў траўму, праз месяц вярнуўся на поле.

Сезон 2015 у якасці асноўнага брамніка «Нафтана» распачаў Хаткевіч. Неўзабаве Даўгяла вярнуўся на поле, але 23 мая ў матчы з мазырскай «Славіяй» (1:1) атрымаў траўму, з-за якой выбыў на доўгі час, аднавіўся толькі пад канец сезона. У сезоне 2016, пасля зыходу Хаткевіча з каманды, вярнуў месца асноўнага брамніка навапалачан.

У лютым 2017 года стала вядома, што Даўгяла пакідае «Нафтан»[5], і неўзабаве Ігар папоўніў склад магілёўскага «Дняпра»[6]. У складзе магіляўчан стаў асноўным брамнікам. У студзені 2018 года падоўжыў пагадненне з магіляўчанамі[7].

У ліпені 2018 года, разарваўшы пагадненне з магілёўскім клубам, перайшоў у «Гарадзею»[8], дзе таксама замацаваўся ў стартавым складзе. У лістападзе 2018 года падоўжыў кантракт з «Гарадзеяй» на сезон 2019[9]. У 2019—2020 гадах заставаўся асноўным брамнікам каманды, толькі ў канцы 2020 года саступіў месца Сяргею Чэрніку.

У студзені 2021 года папоўніў склад наваполацкага «Нафтана»[10]. У 2021—2022 гадах быў асноўным брамнікам каманды, па выніках сезона 2022 дапамог ёй вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2023 года падпісаў новы кантракт з клубам[11], пры гэтым стаў гуляючым трэнерам[12]. На працягу сезона не выхадзіў на поле, заставаўся на лаўцы запасных. 12 лістапада 2023 года згуляў свой развітальны матч, калі выйшаў у стартавым складзе ў сустрэчы з БАТЭ (0:7) і быў заменены на першай хвіліне[13][14].

Remove ads

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads