Ігар Паўлавіч Клімаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігар Паўлавіч Клімаў (нар. 6 студзеня 1968, Светлагорск, Гомельская вобласць) — беларускі мовазнавец. Кандыдат філалагічных навук (1997), дацэнт.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 6 студзеня 1968 года ў Светлагорску.
Скончыў у 1992 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1995 годзе — аспірантуру пры кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ. Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Мова перакладу Евангелля В. Цяпінскім (графіка, арфаграфія, фанетыка)» (1997).
У 1997—1998 гадах працаваў у Гуманітарна-эканамічным недзяржаўным інстытуце, у 1999—2000 гадах у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце. З 2000 года дацэнт кафедры беларускай філалогіі і сусветнай літаратуры, дацэнт кафедры беларускай і замежнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.
Сябра Міжнароднай камісіі па біблейных перакладах пры Міжнародным камітэце славістаў. Сябра Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы і іншых славянскіх моў; гісторыя лінгвістыкі тэксту; праблемы біблеістыкі і медыевістыкі, сацыялінгвістыкі; сучасныя працэсы ў беларускай мове; саветалогія.
Спецыяліст па помніках старажытнага беларускага пісьменства. Паліглот (валодае ўсімі славянскімі мовамі, англійскай і нямецкай мовамі, ведае класічныя мовы).
Мае каля 30 публікацый у беларускіх і замежных навуковых выданнях.
Remove ads
Бібліяграфія
- Евангелле ў перакладзе Васіля Цяпінскага. Мінск, 2012.
- Старажытная беларуская літаратура XI—XVI стст.: Эпохі і постаці: вучэбны дапаможнік. Мінск, 2010.
- Рэфармацыя ў гісторыі літаратурных моў славян: уклад польска-беларускага і славенска-харвацкага пратэстантызму 16 ст. Мінск, 2004
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads