Ігар Сяргеевіч Сокал

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ігар Сяргеевіч Сокал
Remove ads

Ігар Сяргеевіч Сокал (нар. 4 сакавіка 1962, Маладзечна, БССР) — беларускі палітычны дзеяч, дыпламат.

Хуткія факты Ігар Сяргеевіч Сокал, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне. ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 4 сакавіка 1962 года ў Маладзечна.

У 1983 годзе скончыў Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырвонасцяжнае вучылішча імя М. Ф. Фрунзэ[1].

Быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю — начальнікам упраўлення міжнароднага супрацоўніцтва Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].

Быў начальнікам галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю Апарату Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3][4].

З 18 красавіка 2008[5] па 10 верасня 2013 года[6] — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Узбекістане[7].

У 2013—2015 гадах — намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Расіі, начальнік упраўлення Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[8].

З 27 студзеня 2015 года[9][10] па 13 чэрвеня 2016 года[11] быў кіраўніком Апарата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

З 13 чэрвеня 2016 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь ва Украіне[11].

19 кастрычніка 2023 года вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ва Украіне[12].

Remove ads

Дыпламатычны ранг

  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік 2 класа (2008)[5];
  • Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол (2016)[11].

Зноскі

  1. Сокол назначен руководителем Аппарата Совета Министров(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 верасня 2016. Праверана 1 верасня 2016.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads