Ігнат Аляксеевіч Агіевіч
дырэктар народных вучылішчаў у Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігнат Аляксеевіч Агіевіч (1857, Брашэвічы, Кобрынскі павет, Гродзенская губерня — не раней 1918) — дырэктар народных вучылішчаў Гродзенскай і Віленскай губерняў, правадзейны стацкі саветнік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і святара. Жанаты, трое дзяцей. Скончыў Літоўскую духоўную семінарыю (1877) і Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1881).
Памочнік наглядчыка і член праўлення Віленскага духоўнага вучылішча (1881), адначасова выкладчык гісторыі і геаграфіі ў вучылішча пры Марыінскім жаночым манастыры, надворны саветнік (1885).
Інспектар народных вучылішчаў Віленскай губерні (1895).
Дырэктар настаўніцкай семінарыі ў горадзе Свіслач, стацкі саветнік (1900).
Дырэктар народных вучылішчаў Гродзенскай губерні (1902), затым Віленскай губерні (1904), сапраўдны стацкі саветнік (1910), член Літоўскага епархіяльнага вучэльнага савета і Апякунскага савета Віленскай навучальнай акругі, казначэй Віленскага аддзела аб’яднання «Русское зерно». Жыў у горадзе Дзісне.
У 1917—1918 гадах член Памеснага сабору расійскай Праваслаўнай царквы па абранні як свецкі чалавек ад Літоўскай епархіі, удзельнічаў у 1-й і 3-й сесіях, член IV, VI, VII, XIV, XVII аддзелаў.
У 1918 годзе жыў у Петраградзе (5-я рота, дом 24, кватэра 14).
Remove ads
Узнагароды
Ордэны Святога Станіслава 3-й, 2-й і 1-й (1916) ступені, Святой Ганны 3-й і 2-й (1903) ступені, Святога Уладзіміра 3-й ступені (1914).
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads