Ігнат Іосіфавіч Шыдлоўскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ігна́т Іо́сіфавіч Шыдло́ўскі (польск.: Ignacy Szydłowski; 1793, в. Гайна, Барысаўскі павет — 28 лютага 1846) — беларускі і польскі паэт, перакладчык, выдавец, фалькларыст[2].

Хуткія факты Ігнат Іосіфавіч Шыдлоўскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1793 годзе ў вёсцы Гайна. Скончыў Мінскую гімназію і Віленскі ўніверсітэт. Быў членам таварыства шубраўцаў. Выкладаў у Свіслацкай і Віленскай гімназіях[2].

У 18181822 гадах — рэдактар часопіса «Tygodnik Wileński», у 18261828 гадах — віленскі цэнзар. У 18351843 гадах выдаваў часопіс «Wizerunki i roztrząsania naukowe» («Абразкі і навуковыя разгляды»)[2].

Творчасць

Выдаў зборнік «Выбар розных жанраў паэзіі» (1818). Аўтар одаў «Шчасце і мір» (1812), «Да Яна Снядэцкага» (1819), «Гарадніца, ода, прысвечаная памяці Антона Тызенгаўза» (1820), «Дабрачыннасць» (1823), а таксама лірычнай сцэнкі «Агар у пустыні» (1830). Перакладаў на польскую мову творы Г. Дзяржавіна[2].

Фалькларыстыка

Ігнату Шыдлоўскаму прыпісваецца аўтарства артыкула «Вясельныя абрады вясковага простанароддзя ў Мінскай губерні Барысаўскім павеце Гаенскай парафіі, назіраныя ў 1800, 1801 і 1802 гадах з некаторымі песнямі і нотамі» (1819). Гэты матэрыял быў выкарыстаны ў працах Я. Тышкевіча, П. Шэйна, О. Кольберга, а таксама ўвайшоў у фальклорны зборнік «Вяселле» (1978)[2].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads