Ізабела Бразільская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ізабела Браганса (поўнае імя парт.: Isabel Cristina Leopoldina Augusta Miguela Gabriela Rafaela Gonzaga de Bragança; 29 ліпеня 1846, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія — 14 лістапада 1921, Э, Францыя) — прынцэса Бразіліі (парт.: Sua Alteza Imperial Princesa do Brasil), з 10 жніўня 1850 года спадчынніца прастола з тытулам Яе імператарская высокасць імператарская прынцэса Бразіліі (парт.: Sua Alteza Imperial Princesa Imperial do Brasil), Рэгент Бразіліі ў 1871—1872, у 1876—1877 і 1887—1889. 13 мая 1888 года падпісала Залаты закон пра адмену рабства ў Бразіліі.
Remove ads
Біяграфія
Старэйшая дачка імператара Бразіліі Педру II і яго жонкі Тэрэзы Крысціны Бурбон-Сіцылійскай. Пасля ранняй смерці сваіх братоў, старэйшага, дона Альфонса (1845—1847) і малодшага, дона Педра-Альфонса (1848—1850), Ізабела стала спадчынніцай прастола. Каб прыгатаваць дачку да яе будучых абавязкаў, Педру II забяспечыў ёй добрую адукацыю. Прыслухаўшыся да парады сваёй сястры Франсіскі, імператар у 1855 годзе прызначыў на ролю настаўніцы графіню Бараль, жонку французскага арыстакрата.
Сям’я
15 кастрычніка 1864 года ў Рыа дэ Жанэйра Ізабела ажанілася з французскім прынцам Гастонам Арлеанскім (1842—1922), графам д’Э, старэйшым сынам Луі Арлеанскага, герцага дэ Немур і ўнука караля Францыі Луі-Філіпа I.
Дзеці:
- Луіза (1874);
- Педра (1875—1940), прынц Гран-Пара, затым прынц Арлеанскі-Браганса. 1 кастрычніка 1864 года ўступіў у марганатычны шлюб з чэшскай графіняй Елізаветай Добржэнскай (1875—1951), 30 кастрычніка 1908 года адмовіўся ад правоў на атрыманне ў спадчыну трона на карысць малодшага брата;
- Луіш Марыя (1878—1920) — з 1908 года ў шлюбе з прынцэсай Марыяй Піяй Бурбон-Сіцылійскай (1878—1973);
- Антоніа Гастон (1881—1918), не пакінуў нашчадства.
Remove ads
Зноскі
- Itaú Cultural Princesa Isabel // Enciclopédia Itaú Cultural — São Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Lundy D. R. Isabel de Bragança, Infanta de Brasil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- Lundy D. R. The Peerage
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads