Педру II (імператар Бразіліі)

імператар Бразіліі (1831—1889) From Wikipedia, the free encyclopedia

Педру II (імператар Бразіліі)
Remove ads

Педру II (парт.: Pedro II, 2 снежня 1825 — 5 снежня 1891) — імператар Бразіліі з Браганскай дынастыі, які кіраваў у 18311889.

Хуткія факты імператар Бразіліі[d], Папярэднік ...
Remove ads

Біяграфія і апісанне сітуацыі ў краіне

Імя пры нараджэнні — Педру ды Алкантара Жуан Карлуш Леаполду Салвадор Бібіяну Франсішку Шаўер ды Паўлу Леакадыу Мігел Габрыэл Рафаэл Ганзага ды Браганса і Аўстрыя (парт.: Pedro de Alcântara João Carlos Leopoldo Salvador Bibiano Francisco Xavier de Paula Leocádio Miguel Gabriel Rafael Gonzaga de Bragança e Áustria).

Педру ўзыйшоў на прастол пасля адрачэння свайго бацькі, Педру I, калі яму было ўсяго пяць гадоў. Парламент усталяваў рэгенцтва, якое доўжылася да 1840 года. Па характары Педру быў чалавекам рахманым. Атрымаў цудоўную адукацыю (яго першым апекуном быў вялікі бразільскі дыпламат, навуковец, філосаф і паэт Жазэ Баніфасіу ды Андрада-і-Сілва).

У 1843 ён ажаніўся з Тэрэзай Крысцінай, прынцэсай Абедзвюх Сіцылій (18221889), дачкой Францыска I. У іх нарадзіліся дзве дочкі і два сыны:

• Афонсу (18451847)
• Ізабела (18461921), кронпрынцэса, рэгентка Бразіліі. Выйшла замуж за прынца Гастона Арлеанскага (1842—1922), графа д'Э.
• Леапальдзіна (18471871), выйшла замуж за прынца Аўгуста Саксен-Кобург-Гоцкага (1842—1922), прадстаўнікі Саксен-Кобург-Гоцкай дынастыі, якія жывуць у наш час, з'яўляюцца іх нашчадкамі.
• Педру (18481850).

Працяглае кіраванне Педру II суправаджалася чарадой бязлітасных і вельмі цяжкіх войнаў. Асабліва цяжкай апынулася Парагвайская вайна, распачалая ў 1865 годзе. У той жа час і сам імператар, і ўсе яго падданыя востра адчулі адсталасць і слабасць Бразіліі. Бразільскай арміі бракавала грошай, зброі, амуніцыі, амаль усё свабоднае насельніцтва было заклікана ў армію. Для ўсіх перадавых людзей стала відавочна, што рабства цалкам зжыло сябе.

Thumb
Палац Кінта-да-Боа-Віста, у якім жыў імператар Педру.
Thumb
Карона Бразільскай Імперыі, якой быў каранаваны Педру.

Самаму Педру, чалавеку ліберальных поглядаў і добраму ад прыроды, верагодна, было сорамна таму, што ў яго дзяржаве ўсё яшчэ ідзе гандаль людзьмі. Ён падтрамліваў ідэі абаліцыянізму, але асцерагаўся радыкальнымі мерамі настроіць супраць сябе рабаўладальнікаў. Тым часам, у асяроддзі афіцэраў-рэспубліканцаў склалася змова з мэтай усталявання ў Бразіліі рэспублікі і ліквідацыі рабства.

Remove ads

Падпісанне закона аб адмене рабства. Паўстанне

У 1888 годзе ў адсутнасць імператара, які знаходзіўся на лячэнні ў Еўропе, яго дачка-рэгентка падпісала закон аб адмене рабства. Але гэта ўжо не выратавала манархію. 15 лістапада 1889 года рэспубліканцы пачалі паўстанне ў Рыа-дэ-Жанэйра і абвясцілі пра звяржэнне Педру. У гэтай рэвалюцыі ўдзельнічала вельмі невялікая група людзей, аднак яны дзейнічалі вельмі рашуча. 16 лістапада Педру II адрокся ад прастола, а на іншы дзень адплыў у Партугалію.

5 снежня 1891 года Педру сканаў у Парыжы. У 1939 годзе рэшткі імператара і яго жонкі былі перапахаваны ў Бразіліі.

Remove ads

Узнагароды

Імператар з'яўляўся Вялікім магістрам бразільскіх ордэнаў:

Быў узнагароджаны вялікай колькасцю ўзнагарод розных краін:

Зноскі

1. Itaú Cultural Dom Pedro II // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Dom Pedro II de Bragança, Emperor of Brazil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. List of Royal Society Fellows 1660-2007Лонданскае каралеўскае таварыства. — С. 276.

5. Barman, Roderick J. Citizen Emperor: Pedro II and the Making of Brazil, 1825—1891. Stanford: Stanford University Press, 1999, p. 11. ISBN 0-8047-3510-7 (англ.)
6. Sauer, Arthur. Almanak Administrativo, Mercantil e Industrial (Almanaque Laemmert). Rio de Janeiro: Laemmert & C., 1889, p. 41 (парт.)
7. Begent, Peter J.; Hubert Chesshyre; eds. The Most Noble Order of the Garter: 650 Years. London: Spink & Son Ltd., 1999, p. 212 ISBN 1-902040-20-1 (англ.)
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads