Ізабела Бразільская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ізабела Бразільская
Remove ads

Ізабела Браганса (поўнае імя парт.: Isabel Cristina Leopoldina Augusta Miguela Gabriela Rafaela Gonzaga de Bragança; 29 ліпеня 1846, Рыа-дэ-Жанэйра, Бразілія — 14 лістапада 1921, Э, Францыя) — прынцэса Бразіліі (парт.: Sua Alteza Imperial Princesa do Brasil), з 10 жніўня 1850 года спадчынніца прастола з тытулам Яе імператарская высокасць імператарская прынцэса Бразіліі (парт.: Sua Alteza Imperial Princesa Imperial do Brasil), Рэгент Бразіліі ў 18711872, у 18761877 і 18871889. 13 мая 1888 года падпісала Залаты закон пра адмену рабства ў Бразіліі.

Хуткія факты Ізабела Бразільская, член Федэральнага сената Бразіліі[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Старэйшая дачка імператара Бразіліі Педру II і яго жонкі Тэрэзы Крысціны Бурбон-Сіцылійскай. Пасля ранняй смерці сваіх братоў, старэйшага, дона Альфонса (18451847) і малодшага, дона Педра-Альфонса (18481850), Ізабела стала спадчынніцай прастола. Каб прыгатаваць дачку да яе будучых абавязкаў, Педру II забяспечыў ёй добрую адукацыю. Прыслухаўшыся да парады сваёй сястры Франсіскі, імператар у 1855 годзе прызначыў на ролю настаўніцы графіню Бараль, жонку французскага арыстакрата.

Сям’я

15 кастрычніка 1864 года ў Рыа дэ Жанэйра Ізабела ажанілася з французскім прынцам Гастонам Арлеанскім (18421922), графам д’Э, старэйшым сынам Луі Арлеанскага, герцага дэ Немур і ўнука караля Францыі Луі-Філіпа I.

Дзеці:

• Луіза (1874);
• Педра (18751940), прынц Гран-Пара, затым прынц Арлеанскі-Браганса. 1 кастрычніка 1864 года ўступіў у марганатычны шлюб з чэшскай графіняй Елізаветай Добржэнскай (1875—1951), 30 кастрычніка 1908 года адмовіўся ад правоў на атрыманне ў спадчыну трона на карысць малодшага брата;
• Луіш Марыя (18781920) — з 1908 года ў шлюбе з прынцэсай Марыяй Піяй Бурбон-Сіцылійскай (18781973);
• Антоніа Гастон (18811918), не пакінуў нашчадства.
Remove ads

Зноскі

1. Itaú Cultural Princesa Isabel // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Lundy D. R. Isabel de Bragança, Infanta de Brasil // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
4. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads