Іларыён Рыгоравіч Галуза
беларускі савецкі вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, доктар біялагічных навук, прафесар, акадэмік АН КазССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іларыён Рыгоравіч Галу́за[1] (7 красавіка 1899 — 10 кастрычніка 1977) — вучоны ў галіне заалогіі і паразіталогіі, доктар біялагічных навук (1943), прафесар (1943), акадэмік Акадэміі навук Казахскай ССР (1946).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Даргейкі Сенненскага павета Магілёўскай губерні (Расійская імперыя). У 1925 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут. З 1937 г. у Інстытуце заалогіі Акадэміі навук Казахскай ССР, у 1951—1967 гг. яго дырэктар. У 1946—1951 гг. акадэмік-сакратар Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук Казахскай ССР.
Навуковая дзейнасць
Вучонаму належаць працы па вывучэнню фаўны і экалогіі кляшчоў — пераносчыкаў узбуджальнікаў кровапаразітарных хвароб жывёл і чалавека і распрацоўцы метадаў барацьбы з імі. Выявіў прыродныя асяродкі лептаспірозаў і бруцэлёзу, прыродную ачаговасць таксаплазмозу, даказаў магчымасць перадачы ўзбуджальніка бруцэлёзу праз іксодавых кляшчоў. Займаўся развіццём асноў вучэння акадэміка Я. Н. Паўлоўскага.
Сярод апублікаванага:
- Кровососущие клещи Казахстана. В 5-ти томах. — Алма-Ата, 1946—1953.
- Токсоплазмоз животных. — Алма-Ата, 1965.
- Диагностика токсоплазмоза. — Алма-Ата, 1971.
- Жизненный цикл токсоплазм. — Алма-Ата, 1974.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
- Ордэн Леніна
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Ордэн «Знак Пашаны»
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Сталінская прэмія 1951 г.
- Залаты медаль імя акадэміка Я. Н. Паўлоўскага
- Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета Казахскай ССР
- медалі
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads