Ілукстэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілукстэmap
Remove ads

Ілукстэ (лат.: Ilūkste), традыцыйная беларуская назва Ілукштагорад у Латвіі. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Ілуксцкага краю. Плошча 9 км². Насельніцтва 2809 чал. (2012). Размешчаны на р. Ілукшта.

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads

Гісторыя

Ілукшта вядома з 1550 года, горад у Курляндскім і Земгальскім герцагстве[3].

Thumb
Паезуіцкі касцёл у пачатку XX стагоддзя

Уласнасць графаў Зібергаў. У канцы XVI стагоддзя існаваў лютэранскі збор, пасля перароблены на касцёл. Значную частку насельніцтва горада складалі католікі і ўніяты[3].

Зібергі фундавалі езуіцкую рэзідэнцыю (1681, 1690, 1702), якая адчынілася ў 1690. У канцы XVII — першай палове XVIII ст. пабудаваны комплекс езуіцкіх будынкаў з драўляным касцёлам (асвячоны ў 1690), у 1748 годзе ён згарэў. У 1754—1758 і 1761—1769 пабудаваны мураваны касцёл (архітэктар Т. Жаброўскі). З 1691 дзейнічала езуіцкая школа, у 1761—73 — калегіум; існавалі канвікт, тэатр з уласнай залай, музычная бурса, бібліятэка[3].

Пасля забароны ордэна езуітаў іх касцёл і калегіум у 1787 перайшлі да ордэна місіянераў. У сярэдзіне XVIII ст. ваявода інфлянцкі Юзафат Зіберг пачаў будаваць мураваны замак (будоўля не скончана)[3].

Thumb
Ілукшта ў пачатку XX стагоддзя

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, калі Інфлянцкае княства адышло да Расійскай імперыі, Ілукшта стала месцам збору сойміка інфлянцкай шляхты-эгзулянтаў («цэнтрам» Інфлянцкага княства) і шляхты Курляндскага княства, што ўзаконіў у 1791 Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гадоў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе ў складзе Расійскай імперыі[3].

Remove ads

Насельніцтва

Больш інфармацыі Год, Колькасць ...
Remove ads

Зноскі

1. Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumāCentral Statistical Bureau of Latvia. Праверана 7 студзеня 2025.

2. Ілукшта на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
3. Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.

4. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.

5. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.

6. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.

7. Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads