Ілья Валер’евіч Ікан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ілля Валер’евіч Ікан (нар. 10 студзеня 1981, в. Пчальнік, Барысаўскі раён) — беларускі эканаміст і дэпутат.

Хуткія факты Ілья Валер’евіч Ікан, Нараджэнне ...

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў вёсцы Пчальнік Барысаўскага раёна Мінскай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь[1].

Працаваў эканамістам мінскага завода «Тэрмапласт», ТАА «ПрамСтальКанструкцыя»; займаў розныя пасады ў Беларускім дзяржаўным канцэрне па нафце і хіміі; быў намеснікам генеральнага дырэктара па эканоміцы і фінансах ААТ «Нафтан»; генеральным дырэктарам ААТ «Полацк-Шкловалакно»[1]. Старшыня Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі[1].

Дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу[1].

Выбраны ў 2024 годзе членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі 8-га склікання ад Віцебскай вобласці (вылучаны ад Полацкага і Верхнядзвінскага раёнаў)[1]. Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[1].

Remove ads

Узнагароды

Мае падзякі Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі; узнагароджаны ганаровымі граматамі Віцебскага аблвыканкама і канцэрна «Белнафтахім»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads