Ілья Рыгоравіч Чашнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ілля Рыгоравіч Чашнік (рус. Илья Григорьевич Чашник; 13 (26) чэрвеня 1902, Люцын, Віцебская губерня, Расійская імперыя; цяпер горад Лудза у Латвіі — 4 сакавіка 1929, Ленінград, СССР) — савецкі мастак, дызайнер. Адзін з двух, з Мікалаем Суэціным, найбліжэйшых вучняў Казіміра Малевіча; паслядоўны супрэматыст.
Remove ads
Біяграфія
Ілля Чашнік нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Латгаліі — у горадзе Люцыне Віцебскай губерні Расійскай імперыі (цяпер горад Лудза ў Латвіі).
Ілля быў малодшым сярод васьмі братоў і сясцёр, і пасля нараджэння апошняга дзіцяці сям'я пераехала ў губернскі Віцебск. У адзінаццігадовым узросце Ілля быў накіраваны вучнем у оптыка-механічную майстэрню, у якой працаваў штодзённа па 10-11 гадзін.
З пятнаццаці гадоў, у 1917—1918 гадах, Ілля Чашнік пачаў па нядзелях наведваць прыватную Школу малявання і жывапісу Юдаля Пэна, у якой да яго вучыліся Эль Лісіцкі, Восіп Цадкін, Марк Шагал і многія іншыя знакамітыя мастакі[3].
У 1918 годзе шаснаццацігадовы Чашнік паехаў у Маскву і запісаўся ў архітэктурныя майстэрні ў Другіх Дзяржаўных свабодных мастацкіх майстэрнях, дзе выкладаў у тым ліку Казімір Малевіч. Але, пачуўшы, што ў Віцебск прыехаў Марк Шагал, які ператварыў школу свайго настаўніка Пэна у Народную мастацкую школу, Чашнік вярнуўся ў родны горад і пачаў займацца ў Шагала. Летам 1919 года малады мастак быў адзначаны прэміяй на першай справаздачнай выстаўцы школы, а адна яго карціна была рэкамендавана ў школьны музей.
У 1919 працаваў у Віцебску ў майстэрні графікі, друку і архітэктуры пад кіраўніцтвам Л. Лісіцкага. У Віцебск прыехала пагасціць да сваіх родзічаў народжаная ў Віцебску, але даўно з'ехаўшая мастачка Паліна Хентава. Разам з Чашнікам Хентава пачала наведваць майстэрню Шагала. Услед за Хентавай у горадзе з'явіўся закаханы ў яе без узаемнасці Лазар Лісіцкі, якому Шагал прапанаваў узначаліць у вучылішчы майстэрню графікі, друку і архітэктуры. Чашнік адразу ж перайшоў у майстэрню да Лісіцкага, якога ў той час больш цікавіла не архітэктура, а сучаснае яўрэйскае мастацтва.
З 1920 года — сябра «УНОВИСа».
У 1919—1922 гадах удзельнічаў у афармленні гарадскіх святкаванняў гадавін Кастрычніцкай рэвалюцыі, у Віцебску і ў Смаленску. Выкладаў у Вышэйшым мастацка-практычным інстытуце (былая Народная школа).
У 1921—1922 гадах удзельнічаў у выстаўках у Маскве.
У 1922 годзе скончыў інстытут «па асноўнаму навуковаму раздзелу» і паехаў у Петраград.
У 1922—1923 гадах пачаў займацца дызайнам, праблемамі рэкламы і плаката.
У 1923 годзе прымаў удзел у «Выстаўцы карцін петраградскіх мастакоў усіх кірункаў за 5-летні перыяд дзейнасці 1918—1923»[4].
З 1923 — навуковы супрацоўнік ГИНХУКа. Заставаўся ў ГИНХУКе да часу яго закрыцця.
У 1925 быў залічаны ў Дэкаратыўны інстытут на пасаду навуковага супрацоўніка, у лабараторыі разам з ім працавалі К. Малевіч, К. Ражджэственскі, М. Суэцін. Працаваў у Дэкаратыўным інстытуце да снежня 1926 года, калі інстытут быў зачынены.
У лістападзе-снежні 1926 удзельнічаў у выстаўцы ў Доме Друку «Плакат і рэклама пасля Кастрычніка».
У 1923—1926 працаваў з Камітэтам мастацкай прамысловасці ГИИИ. Распрацоўваў супрэматычныя арнаменты для тэкстылю і шпалераў.
У 1927—1928 эскізы Чашніка ляглі ў аснову праведзеных пазней прац па афарбоўцы будынкаў Ленінграда, спраектаваных у архітэктурнай брыгадзе (майстэрні) А. Нікольскага (1927—1928).

Чынна эксперыментаваў у сферы архітэктуры, узяўшы за аснову «архітэктоны» К. Малевіча — гіпсавыя мадэлі беспрадметнай архітэктуры. Развіваў іх аскетычна-лаканічную, але ў той жа час камбінаторную пластыку ў графічных эскізах і трохмерных мадэлях. У 1926 стварыў свой уласны архітэктон, крыж з накладзеным на яго кругам.
Працаваў у Губпалітпрасвеце, адказным кіраўніком майстэрні ИЗО[5].
Памёр у Ленінградзе 4 сакавіка 1929, ва ўзросце 26 гадоў, ад перытаніту. Яго паплечнікамі на магіле быў устаноўлены помнік: белы драўляны куб з чорным квадратам[6].
Творчасць
Ілля Чашнік развіваў ідэі свайго настаўніка К. Малевіча, ён ствараў значныя па аб'ёму творы беспрадметнага жывапісу і графікі, строгія па «бязважка-касмічнай» кампаноўцы форм, і лічыў сябе поўным аднадумцам Малевіча.
Падзяляў, нароўні з Л. Хідэкелем і М. Суэціным, прынцыпы супрэматычнай "цветописи", у адрозненне ад іншых вучняў і паплечнікаў Малевіча, чые цікавасцi засяроджваліся на жывапісным рэалізме (Ермалаева, Юдзін, Сцерлігаў). Згодна з метадам Малевіча, працаваў па прынцыпе кантрасту. Абмяжоўваў сваю колеравую гаму выкарыстаннем белага, чорнага, чырвонага і блакітных колераў.
Даследчыкі адзначаюць у творчасці мастака «надзвычайна дынамічную канцэпцыю жыцця форм... якія ўвабралі ў сябе сэнс самога жывапіснага поля»[7].
Валодаючы аналітычным складам розуму, займаўся філасофіяй і тэорыяй жывапісу. Мастак вызначаў беспрадметны жывапіс як «вышэйшы стан свядомасці», «культуру магнітных сіл, дынамічнага распачынання, рытму». «Супрэматызм — светаадчуванне беспрадметных, прыродных і касмічных складанняў».
Работа на ДФЗ
На працягу аднаго года, з 1923 па 1924, працаваў (разам з М. Суэціным) на Дзяржаўным фарфоравым заводзе «у якасці мастака-кампазітара па даследаванню і выпрацоўцы мастацкіх узораў кампазіцыйных форм».
У перыяд з 1923 па 1924 выканаў некалькі праектаў роспісу кубкаў і сервізаў.
Выкарыстоўваў для роспісу кампазіцыі ўласных жывапісных і графічных работ. Распісваў таксама фарфор па мадэлях Малевіча (супрэматычны роспіс на «паўкубку»). У роспісе фарфору мастак аддаваў перавагу чорнаму колеру.
- Супрэматызм. 1922—1923. Х., м. ДТГ
- Вертыкальныя восі ў руху. Пачатак 1920-х. Прыватная калекцыя, Масква.
- Кампазіцыя з чырвонай паласой. 1923. ДРМ
- Супрэматычны крыж. 1923. Калекцыя Георгія Кастакі, Грэцыя.
- Супрэматызм. 1923. ДТГ
- Супрэматычная кампазіцыя. 1923. Музей Тысэна-Барнемісы.
- Чырвоны круг на чорнай паверхні. 1925.
- Кампазіцыя. 1925. Калекцыя Э. Швітэрса, Нарвегія
- Кампазіцыя. 1926—1927. Прыватная калекцыя, Парыж
Remove ads
Вартасць карцін
Рэкордам па кошце работ Іллі Чашніка з'яўляецца продаж 30 лістапада 2016 года аўкцыённым домам Sotheby’s карціны «Сёмае вымярэнне, супрэматычны рэльеф», напісанай ў 1920 годзе, за £2,4 млн ($3 млн). Работа была ацэненая ў £100 000—150 000, але выніковы кошт быў вышэй у 19 разоў.
Зноскі
- Ilya Grigorevich Chashnik
- Ilya Grigorevich Chashnik — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- Ракитин Василий. Илья Чашник. Художник нового времени / Науч. ред. Ирина Лебедева, Андрей Сарабьянов, Александра Смирнова. — М.: RA, Palace Editions, 2000. — С. 7—8. — 2000 экз.
- Чашник И. Г. Автобиография [1927 года] // В круге Малевича. Соратники, ученики, последователи в России 1920-1950-х: [Каталог выставки] / Сост. Ирина Карасик; сост., подготовка текстов каталога и документов, писем и комментарии к ним Елена Баснер, Ирина Карасик, Татьяна Горячева, Антонина Марочкина, Татьяна Михиенко, Александра Шатских. — [Б. м.]: Palace Editions, 2000. — С. 185.
- Там же, С. 185.
- Пазней падобны помнік будзе ўсталяваны на магіле К. Малевіча
- А. Наков. Беспредметный мир. Абстрактное и конкретное искусство. М. RA, 1998, С. 106
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads