Восіп Цадкін
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Восіп Цадкін (фр.: Ossip Zadkine, уласна Іосель Аронавіч Цадкін; 14 ліпеня 1890, Віцебск — 25 лістапада 1967, Нёі-сюр-Сен, Францыя) — французскі скульптар, паходзіў з сям'і яўрэя і шатландкі.

Remove ads
Біяграфія

Цадкін нарадзіўся 14 ліпеня 1890 у Віцебску. Бацька, Яфім Цадкін, хрысціўся, быў прафесарам класічных моў у Смаленскай семінарыі, маці — Сафі Лестэр — паходзіла з сям'і шатландскіх караблебудаўнікоў. Вучыўся ў Віцебскай школе. У 1905 быў адпраўлены да сваякоў на поўнач Англіі, браў урокі скульптуры ў мясцовай мастацкай школе. У 1905—1909 жыў у Лондане, пастаянна наведваў Брытанскі музей, вучыўся ў Політэхнічнай школе. З 1910 пасяліўся ў Парыжы, на Манпарнас, працаваў у «Вуллі» («Ла руш»). У 1911 яго працы былі выстаўлены ў восеньскім Салоне і Салоне незалежных. Зблізіўся з Апалінэрам, Бранкузі, Пікаса, Бурдэлем, Мацісам, Дэланэ, Мадыльяні (які пакінуў графічны партрэт Цадкіна, 1913—1914). У 1914—1915 выстаўляўся ў Берліне, Амстэрдаме, Лондане. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў атручаны газамі, дэмабілізаваны ў 1917, перажыў зацяжны душэўны крызіс.
У 1921 выйшла першая манаграфія пра Цадкіна ўплывовага мастацкага крытыка Марыса Рэйналя. Яго выстаўкі прайшлі ў Токіа, Грэноблі, рэтраспектыва яго работ была прадстаўлена ў 1926 у Парыжы.
У 1939—1945 жыў у ЗША.
Remove ads
Творы
6 чэрвеня 2019 каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка ўсталявалі скульптуру «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[11].
Некаторыя скульптуры Цадкіна захоўваюцца ў карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка ў Мінску[12].
Памяць

У доме на парыжскай вуліцы д'Асас (VI акруга), дзе Цадкін пасяліўся ў 1928, пасля яго смерці адкрыты музей. Імем скульптара названая вуліца ў XIII акрузе Парыжа.
Літаратура пра мастака
- БЭ ў 18 тамах, Т.17, Мн., 2003, С.81
- Raynal M. Ossip Zadkine. Rome: Éditions «Valori Plastici», 1921
- Ossip Zadkine. Santpoort: C.A. Mees, 1929
- Cassou J. Ossip Zadkine. Amriswil: Bodensee-Verlag, 1962
- Spiteris T. Ossip Zadkine. Milano: Fratelli Fabbri, 1966.
- Ossip Zadkine: plastiken, gouachen, zeichnungen, tapisserien. Köln: Lempertz Contempora, Kunsthaus Lempertz, 1966
- Sculpture by Ossip Zadkine, 1890—1967. New York: Hirschl and Adler Galleries Inc., 1971
- Lecombre S. Ossip Zadkine: l'œuvre sculpté. Paris: Paris-Musées, 1994
- André Lhote, Ossip Zadkine: l'esprit d'une époque. Nice: G. Gardette, 1998
Remove ads
Зноскі
- Ossip Zadkine
- Osip Alekseevich Zadkine // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Deutsche Nationalbibliothek Record #118636057 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ZADKINE Ossip (1890-1967) Праверана 3 студзеня 2018.
- Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Union List of Artist Names Праверана 17 кастрычніка 2024.
- Jacot-Guillarmod, Robert // SIKART — 2006. Праверана 15 ліпеня 2019.
- У Мінску з'явілася новая скульптура ураджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна // Наша Ніва, 29 мая 2019
- Корпоративная коллекция Белгазпромбанка. Цадкин Осип Архівавана 28 жніўня 2021.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads