Індыянапаліс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Індыяна́паліс (англ.: Indianapolis) — горад на Сярэднім Захадзе ЗША, сталіца штата Індыяна. Насельніцтва — 792 тысячы чалавек (2000). Афіцыйныя мянушкі — The Circle City, Indy, Naptown.
Remove ads
Геаграфія
Горад размешчаны ў цэнтры Індыяны.
Гісторыя
Індыянапаліс быў заснаваны ў 1819 годзе, статус горада атрымаў у 1832 годзе.
Эканоміка
Сталіца Індыяны з’яўляецца яе найбуйнейшым прамысловым, гандлёвым і фінансавым цэнтрам. Прадстаўленыя самыя розныя галіны — машынабудаванне, каляровая металургія, хіміка-фармацэўтычная і харчовая прамысловасць, выдавецтва і паліграфія.
Транспарт
Горад з’яўляецца буйным транспартным вузлом Сярэдняга Захаду, тут сыходзяцца шэсць чыгунак, сем федэральных аўтастрад. Ёсць міжнародны аэрапорт.
Адукацыя, культура

У Індыянапалісе выдаюцца газеты Indianapolis Star і Indianapolis News.
Маецца некалькі ўніверсітэтаў, у прыватнасці Індыянскі ўніверсітэт, Універсітэт Пэрд’ю і Універсітэт Батлера.
Дзейнічае сімфанічны аркестр Indianapolis Symphony, ёсць кансерваторыя, опера і балет.
Спорт

З спартыўных аб’ектаў — аўтадром, спорткомплекс Hoosier Dome. Праводзіцца штогадовы прэстыжны тэнісны турнір з серыі «ATP Masters».
Славутасці

- Музей гісторыі Індыяны
- Мастацкі музей
- Дзіцячы музей
- Дом-музей Бэнджаміна Гарысана
- Штаб-кватэра Амерыканскага легіёна (ветэранская арганізацыя)
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
- Александрыя Бэнтлі (нар. 1990) — амерыканская і беларуская баскетбалістка.
Зноскі
- https://www.indy.gov/topic/contact-the-mayor Праверана 31 жніўня 2022.
- 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads