Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі
навуковая ўстанова From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі (ІББАЗ НАНБ) — другая (пасля Інстытута біяарганічнай хіміі) профільная арганізацыя навукі Беларусі ў галіне біяхіміі. Месціцца ў Гродне.
Remove ads
Гісторыя
Датай заснавання Інстытута лічыцца 1970 год, калі пастановай Прэзідыума АН БССР у Гродне быў створаны Аддзел рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР з правамі юрыдычнай асобы[1]. На новаствораны Аддзел, які ўвайшоў у склад Аддзялення хімічных і геалагічных навук АН БССР, былі ўскладзены наступныя абавязкі:
- правядзенне даследаванняў у галіне вывучэння малекулярных механізмаў каталітычнага ўздзеяння тыаміндыфасфату і ролі вітамінаў у рэгуляцыі абмену рэчываў, уключаючы біяхімічныя асновы;
- распрацоўка навуковых асноў ужывання антыметабалітаў вітамінаў, якія атрыманы шляхам сінтэзу, і натуральных антывітамінных чыннікаў у медыцыне і ветэрынарыі.
У 1985 годзе Аддзел быў пераўтвораны ў Інстытут біяхіміі АН БССР[2] (з 1992 — АН Беларусі, з 1997 — НАН Беларусі). Інстытуту былі вызначаны наступныя напрамкі навуковай дзейнасці:
- вывучэнне механізму абмену рэчываў на ўзроўні цэлага арганізму, асобных органаў, тканак, клеткі і ферментатыўных рэакцый і яго рэгуляцыя;
- карэкцыя парушэння абмену рэчываў з дапамогай прыродных злучэнняў і іх сінтэтычных аналагаў.
У 1995 Інстытут быў пераведзены ў склад новастворанага Аддзялення медыка-біялагічных навук, дзе прабыў амаль дзесяцігоддзе.
Новым этапам развіцця Інстытута можна лічыць 2006—2011 гг. Пастановай Прэзідыўма НАН Беларусі 19.01.2006 № 9 і Бюро Прэзідыўма НАН Беларусі 12.05.2006 № 245 была ўтворана Дзяржаўная ўстанова "Навукова-вытворчы цэнтр «Інстытут фармакалогіі і біяхіміі НАН Беларусі». Установа ўвайшла ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі і ёй былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:
- эксперыментальная і клінічная фармакалогія, фармацыя і тэхналогія лекаў, таксікалогія, біяхімія чалавека і жывёл, біямедыцынская і фармацэўтыная хімія;
- даследаванні і распрацоўка лекаў і другіх фармацэўтычных прадуктаў;
- даклінічныя, біяэквівалентныя і фармацэўтычныя іспыты;
- даследаванні і распрацоўкі ў галіне абмену рэчываў і сродказ метабалічнай тэрапіі, біяфармакалогіі і клетачнай тэрапіі.
Са стварэннем Навукова-вытворчага цэнтра асноўныя даследаванні перамясціліся ў Мінск; у Гродне застаўся філіял Інстытута. Сталі праяўляцца крызісныя з’явы.[3] 30 снежня 2011 г.[4] Навукова-вытворчы цэнтр быў рэарганізаваны: арганізацыя ліквідавана, прадпрыемства «АКАДЕМФАРМ» увайшло на правах юрыдычнай асобы ў склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі НАН Беларусі, астатнія мінскія падраздзяленні Цэнтра — у склад Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. Гродзенскія падраздзяленні былі аб’яднаны ў Гродзенскі філіял Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі, які ўвайшоў у склад Аддзялення хіміі і навук аб Зямлі.
У 2012 годзе на базе Гродзенскага філіяла Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі быў адноўлены Інстытут біяхіміі ў якасці самастойнай Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі». У 2013 Інстытут быў вернуты ў склад Аддзялення медыцынскіх навук[5]. Арганізацыі былі вызначаны наступныя напрамкі дзейнасці:
- правядзенне фундаментальных і прыкладных даследаванняў па вывучэнню механізмаў патагенезу захворванняў печані, сардэчна-сасудзістай і эндакрыннай сістэм, алкагольнай залежнасці, паталагічых станаў, звязаных з дэфіцытам незаменных мікранутрыентаў і дзеяннем стрэсу з мэтай распрацоўкі метадаў іх прафілактыкі, дыягностыкі і тэрапіі;
- лабараторная вытворчасць фармацэўтычных субстанцый;
- стварэнне інавацыйных лекавых сродкаў, вітамінных прэпаратаў, біялагічна актыўных дабавак.
Remove ads
Асноўныя кірункі даследаванняў
- вывучэнне механізмаў абмену рэчываў на ўзроўні цэлага арганізму, асобных органаў, тканак, клеткі і і ферментатыўных рэакцый;
- карэкцыя парушэнняў абмену рэчываў з дапамогай прыродных біялагічна актыўных злучэнняў і іх вытворных.
Вынікі даследаванняў
- на арганізмавым, клетачным і малекулярным узроўнях вывучаны метабалізм вітаміна B1, ва ўмовах гіпер- і гіпавітамінозу;
- даследаваны фізіка-хімічныя ўласцівасці і структура ізаляваных вітаміназалежных ферментаў;
- вывучана морфабіялогія кары наднырачнікаў жывёл пры стрэсе, расшыфраваны малекулярныя механізмы функцыям цыкла картыкацытаў;
- вызначаны метабалічныя перадумовы і наступствы ўжывання алкаголю, расшыраны ўяўленні пра біяхімічныя неханізмы патагенезу алкагалізму і прапанаваны новыя падыходы ў прафілактыцы і лячэнні захворвання;
- атрыманы даныя аб біяхімічных механізмах рэалізацыі біялагічнай актыўнасці і накіраванай рэгуляцыі метабалічнага балансу ў цэнтральнай нервовай сістэме, печані і злаякасных новаўтварэннях амінакіслотамі і іх вытворнымі; на іх аснове створаны новыя эфектыўныя лекавыя прэпараты;
- высветлена роля біясінтэзу каферменту А ў фарміраванні ўнутрыклетачнага фонду каферменту і яго ацыліраваных форм;
- даследаваны біятрансфармацыя і фармакалагічная актыўнасць вытворных пантатэнавай кіслаты, распрацаваны на іх аснове сродкі метабалічнай тэрапіі
Навукова-практычная значнасць Інстытута
- працы ў галіне нейрахіміі і нейрафармакалогіі, біяхіміі алкагольнай і наркатычнай залежнасці, вітаміналогіі, фармакалогіі метабатропных сродкаў і біярэгулятараў, сродкаў метабалічнай тэрапіі;
- даследаванні некаферментных функцый вітамінаў групы B, вітаміналогіі, фармакалогіі метабатропных сродкаў і біярэгулятараў, сродкаў метабалічнай тэрапіі;
- працы па фармакалогіі паводзінаў, кардыяфармакалогіі, біяхіміснай фармакалогіі, таксікалогіі, тэхналогіі лекаў;
- стварэнне ў 2009 першай інавацыйнай фармацэўтычнай вытворчасці ў рэспубліцы — рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «АКАДЕМФАРМ». За час, што прайшоў пасля стварэння, на прадпрыемстве вынайдзены і асвоены выпуск цэлага шэрагу лекаў, у т.л. супрацьпухлінных прэпаратаў, а таксама мінеральных, вітамінна-мінеральных і метабалічных комплексаў.
Remove ads
Вядомыя навукоўцы
- Юрый Міхайлавіч Астроўскі — заснавальнік і першы дырэктар Інстытута, першы і адзіны загадчык Аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР
- Андрэй Георгіевіч Майсяёнак — біяхімік, вітамінолаг, загадчык аддзела Інстытута біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусі
Навуковыя падраздзяленні
- Сектар малекулярнай біялогіі
- Аддзел даклінічнага і эксперыментальнага даследавання
- Група функцыянальнай марфалогіі
- Аддзел вітаміналогіі і нутрыцэўтыкі
- Аддзел медыка-біялагічных праблем алкагалізму
- Сектар малекулярнай біялогіі і клетачных тэхналогій
- Галіновая лабараторыя біярэгулятараў
Дырэктары
- Юрый Міхайлавіч Астроўскі (1970—1991)
- Андрэй Георгіевіч Майсяёнак (1996-1998, в.а.)
- Леанід Іванавіч Няфёдаў (1998-?)
- Уладзімір Валяр’янавіч Лялевіч (2002—2005)
- Ігар Мікалаевіч Семяненя (2018-?)[6]
- Алег Яўгенавіч Кузняцоў
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads