Іосіф Іванавіч Чугашвілі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Іванавіч Чугашві́лі (груз. იოსებ ივანეს ჩუგოშვილი, нар. 27 чэрвеня 1986) — беларускі барэц грэка-рымскага стылю. Прызёр чэмпіянатаў Еўропы і Еўрапейскіх гульняў, чэмпіён Беларусі ў 2010, 2014 і 2015 гадах. Старэйшы брат Георгія Чугашвілі.

Хуткія факты Іосіф Чугашвілі, Пол ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1986 годзе ў Тэлаві (Грузінская ССР, СССР). Ва ўзросце 8 гадоў пераехаў у Беларусь разам з бацькамі, але потым на пэўны час вярнуўся ў родны горад, дзе працягваў навучанне ў мясцовай школе. У Беларусі сям'я Чугашвілі пасялілася ў Гатаве пад Мінскам[1].

У 2008 годзе стаў бронзавым прызёрам чэмпіянату Еўропы ў Тамперэ. Чэмпіён Беларусі 2010 года ў вагавай катэгорыі да 120 кг.

У 2012 годзе прыняў удзел у Алімпійскіх гульнях у Лондане, але заняў там толькі 5-е месца.

Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2014 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У 2015 годзе заваяваў бронзавы медаль на Еўрапейскіх гульняў у Баку.

Чэмпіён Беларусі па грэка-рымскай барацьбе 2015 года ў вагавай катэгорыі да 130 кг. У тым жа годзе заваяваў бронзавы медаль на чэмпіянаце Еўропы 2016 года ў Рызе.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads