Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны

мастак From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іосіф Аляксандравіч Сярэ́браны[5] (12 (25) красавіка 1907 — 12 жніўня 1979) — савецкі мастак-жывапісец і педагог. Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1947). Народны мастак СССР (1977).

Хуткія факты Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Магіла І. А. Сярэбранага на Серафімаўскіх могілках Санкт-Пецярбурга

Нарадзіўся ў горадзе Гародня Чарнігаўскай губерні. У 1922—1923 гадах вучыўся ў мастацкай студыі ў Палтаве ў М. М. Гужавіна, у 1924—1927 гадах — у Ленінградскім мастацка-педагагічным тэхнікуме (сучаснае Санкт-Пецярбургскае мастацкае вучылішча імя М. К. Рэрыха) ў А. А. Рылова[6][7]. У 1927 годзе паступіў на факультэт жывапісу Вышэйшага мастацка-тэхнічнага інстытута. Займаўся ў В. Я. Савінскага, А. А. Рылава, М. П. Бобышава, В. В. Бяляева. У 1931 годзе скончыў тэатральна-дэкарацыйнае аддзяленне Інстытута пралетарскага выяўленчага мастацтва (цяпер Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна) з прысваеннем звання мастака-дэкаратара тэатра[7]. У 1931—1934 гадах працаваў як мастак-афарміцель і тэатральны мастак. У час Вялікай Айчыннай вайны і блакады заставаўся ў Ленінградзе, уваходзіў у брыгаду плакатыстаў, якія працавалі ўсю блакаду па заданнях Палітупраўлення Ленінградскага фронту[7]. У 1942 годзе быў камандзіраваны ў партызанскі атрад, дзе напісаў серыю партрэтаў[7]. У 1948—1951, 1954—1979 гадах выкладаў у Інстытутце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, з 1949 года[8] — прафесар[7].

З 1947 года І. А. Сярэбраны член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР. Быў членам Саюза мастакоў СССР, Ленінградскага Саюза мастакоў[7]. Абіраўся старшынёй праўлення Ленінградскага Саюза мастакоў (1954—1957)[7].

Памёр 12 жніўня 1979 года ў Ленінградзе. Пахаваны на Серафімаўскіх могілках.

Remove ads

Творчасць

Іосіф Аляксандравіч Сярэбраны аўтар партрэтаў, плакатаў, тэматычных карцін, твораў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне. У мастацкіх выстаўках прымаў удзел з 1925 года.

Сярод прац мастака:

  • тэматычныя карціны — «Выступленне У. І. Леніна на другім Усерасійскім з’ездзе Саветаў» (1938), «С. М. Кіраў у Томскай турме» (1939), «На пятым (Лонданскім) з’ездзе РСДРП» (1942), «18 студзеня 1943 года (прарыў блакады ў Ленінградзе)» (разам з У. А. Сяровым і А. А. Казанцавым, 1943), «Ладага — дарога жыцця» (1943—1944), «Канцэрт Ленінградскай філармоніі ў 1942 годзе» (1957);
  • партрэты — партызана В. С. Цімачова (1943), дачкі (1946), стаханаўца, сталявара Кіраўскага завода Канавалава (1949), кампазітараў В. П. Салаўёва-Сядога (1950) і Д. Д. Шастаковіча (1964), хірурга П. Купрыяновіча (1965), С. Рыхтэра, групавы партрэт «Партызаны-лесгафтаўцы пасля баявой аперацыі» (1942), «А. М. Горкі ў Петрапаўлаўскай крэпасці ў 1905 годзе» (1953)і іншыя;
  • плакаты — «Будзь пільны!»(1941), «Бі мацней, сынок!», «Рускі народ ніколі не будзе стаяць на каленях» і «Накася, выкусі!» (абодва ў 1943), «А ну, узялі!..» (1944) і іншыя.

Творы І. А. Сярэбранага знаходзяцца ў Дзяржаўным Рускім музеі, Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, у музеях і прыватных зборах у Расіі, ва Украіне, у Францыі, Вялікабрытаніі, Італіі і іншых краінах.

Remove ads

Узнагароды і званні

  • Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1956)
  • Народны мастак РСФСР (1965)
  • Сярэбраны медаль Акадэміі мастацтваў СССР (1966) — за партрэт Д. Шастаковіча
  • Народны мастак СССР (1977)

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads