Іраклій Майсеевіч Таідзэ
мастак From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іраклій Майсеевіч Таі́дзэ[3] (груз. ირაკლი მოსეს ძე თოიძე; 14 (27) сакавіка 1902 — 1 красавіка 1985) — грузінскі савецкі жывапісец і графік. Народны мастак Грузінскай ССР (1980). Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Тыфлісе. Вучыўся ў свайго бацькі М. І. Таідзэ. У 1919 годзе ўступіў у Таварыства грузінскіх мастакоў, у 1929 годзе у Асацыяцыю рэвалюцыйных масткоў Грузіі (САРМА)[4]. У 1922—1930 гадах выкладаў у народнай мастацкай студыі бацькі[4]. У 1930 годзе Іраклій Таідзэ скончыў Тбіліскую акадэмію мастацтваў. У 1931 годзе мастак пераязджае ў Маскву, дзе пачынае працаваць у галіне плаката і кніжнай графікі[4].


Remove ads
Творчасць
Іраклій Таідзэ маляваць пачаў з дзяцінства, ілюстраваў творы грузінскіх пісьменнікаў, працаваў акварэллю з натуры[4]. У 1920-я гады спрабаваў сябе ў партрэтным жанры, у асноўным адлюстроўваў дзеячаў культуры, з 1922 года пачаў працаваць у «Вокнах ГрузКавРОСТА»[4].
Працы І. М. Таідзэ адрозніваюць моцны ўпэўнены малюнак, ясная вывераная кампазіцыя, заўсёды стрыманы і рацыянальны каларыт прац. Часта выкарыстоўваецца чырвоны колер, які ў спалучэнні з белым і чорным колерам надае працам мастака павышаны драматызм. У гады Вялікай Айчыннай вайны плакаты Таідзэ карысталіся вялікай папулярнасцю і выходзілі вялізнымі тыражамі.
Сярод твораў Іраклія Таідзэ: «Лямпачка Ільіча» (1927), "Малады Сталін чытае паэму Ш. Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры», плакаты «Пад сцягам Леніна, пад кіраўніцтвам Сталіна — наперад, за перамогу камунізму!» (1936), «Радзіма-Маці заве!» (1941), «Пад сцягам Леніна — наперад на Захад!» (1941), «Клянуся перамагчы ворага!», «Сцяг працы — сцяг перамогі», «Усе сілы тылу на дапамогу фронту!», «За Радзіму-маці!», «Героям, салют Радзімы!», «У імя Радзімы наперад, волаты!» (1943), «Усе сілы народа-справе поўнай перамогі над фашызмам!» (1945), «Наперад да новых перамог сацыялістычнага будаўніцтва!» (1946), «Цяжкая індустрыя-аснова моцы нашай Радзімы» (1954), «Спорт у СССР — спорт мільёнаў!» (1956), «У імя міру» (1959), «Адплата!»(1968), «Народ Элады пераможа!»(1968), «Новых поспехаў, таварышы!» (1970) і іншыя.
Аўтар ілюстрацый да кнігі «Гісторыя Грузіі» (1950), да паэмы Шата Руставелі «Віцязь у тыгравай шкуры» (1937) і жывапісных карцін
Remove ads
Узнагароды і званні
- Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1951)[5][3]
- Народны мастак Грузінскай ССР (1980)[5][3]
- 4 Сталінскія прэміі (1941, 1948, 1949, 1951)[5][3]
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга[5]
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Медалі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads