Ірыдый

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірыдый
Remove ads

Іры́дый[1] (лац.: Iridium) Ir — хімічны элемент VIII групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 77, атамная маса 192,22. Сямейства плацінавых металаў. Адкрыты ў 1804 годзе (разам з осміем) англійскім хімікам С. Тэнантам. Назва абумоўлена (ад грэч. iris — вясёлка) разнастайнасцю афарбоўкі злучэнняў[1].

Хуткія факты Вонкавы від простага рэчыва, Уласцівасці атама ...
Remove ads

Уласцівасці

Серабрыста-белы, цвёрды, тугаплаўкі, крохкі метал. Тэмпература плаўлення 2447 °C[1][2], тэмпература кіпення каля[1] 4380 °C[2]. Шчыльнасць 22650[1] (22400[2]) кг/м³. Цвёрдасць па Брынелю 1450 МПа[2]. Модуль пругкасці 52,8•103 Па[2]. Удзельнае электрычнае супраціўленне 4,74•10-8 Ом•м[2]. Каэфіцыент цеплавога лінейнага расшырэння ў інтэрвале тэмператур 0—100 °C складае 6,5•10-6[2].

Ірыдый хімічна мала актыўны. Не ўзаемадзейнічае з кіслотамі, іх сумесямі (у тым ліку з царскай гарэлкай) і шчолачамі. Характэрныя ступені акіслення: +3, +4, +6, таксама +1, +2, +5)[2]. Парашкападобны ірыдый ў паветры пры тэмпературы вышэй за 1000 °C утварае дыаксід IrO2 чорнага колеру[1]. Пры награванні ўзаемадзейнічае з фторам; пры тэмпературы чырвонага напалу — з хлорам і серай. Утварае комплексныя злучэнні, у тым ліку з арганічнымі лігандамі[1].

Remove ads

Радовішчы

У прыродзе існуюць 2 стабільныя ізатопы: 191Iг (38,5 %[2]) і 193Iг (61,5 %[2]). У зямной кары сустракаецца рэдка (1•10-7 % па масе, галоўным чынам як спадарожнік плаціны[3]). Тыповы элемент асноўных і ўльтраасноўных горных парод. Ірыдыю найбольш характэрны самародны стан, але вядомы нешматлікія яго злучэнні з металамі плацінавай групы, з серай і мыш’яком.[2].

Радовішчы ірыдыю маюцца на Урале (Расія), у ЗША, Канадзе, ПАР і інш.

Remove ads

Атрыманне і выкарыстанне

Атрымліваюць ірыдый з анодных шламаў медна-нікелевай вытворчасці, канцэнтратаў плацінавых руд, канцэнтратаў, здабытых з рассыпных руд і як другасны метал (лом).

Асноўная частка ірыдыю выкарыстоўваецца ў выглядзе сплаваў, галоўным чынам з плацінай, для вырабу хімічнага посуду, тыгляў для вырошчвання монакрышталёў, ювелірных вырабаў, хірургічных інструментаў, электродаў, тэрмапар, у дакладным прыборабудаванні, для нанясення ахоўных пакрыццяў і ў іншых абласцях.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads