Ірына Міхайлаўна Котава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ірына Міхайлаўна Котава
Remove ads

Ірына Міхайлаўна Котава (17 лістапада 1976, Мінск, фр.: Irina Kotova) — беларускі і французскі мастак, графік, жывапісец.

Хуткія факты Ірына Міхайлаўна Котава, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Мінску 17 лістапада 1976 года.

Персанальныя выстаўкі

Remove ads

Выстаўка-дуэт

  • 2013-2014: галерэя Рускі Свет у Парыжы, «Крылы Раства»[11], сумесна з Маргарытай Котавай.

Супольныя выстаўкі

  • 1991 выстаўка ў «Кінацэнтры на Краснай Прэсне», Масква, Расія
  • 1995/1996 Міжнародная выстаўка, арганізаваная Канадскім фондам дапамогі ахвярам Чарнобыля, la Maison du Citoyen, Хал (Квебек), Канада
  • 2000 Рэспубліканская выстаўка «Мастак і кніга», Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
  • 2000 сімпозіум па малюнку «2000' Студыюм», Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў, Мінск
  • 2003 Міжнародная выстаўка «Alberobello Arte editione 2003», Альберабела, Італія
  • 2003 3-ці Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
  • 2004 4-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
  • 2006 5-ы Міжнародны мастацкі салон, Сартрувіль, Францыя
  • 2006 Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі, Парыж
  • 2006 Рэспубліканская маладзёжная выстаўка, Палац мастацтваў у Мінску, Беларусь
  • 2009 Міжнародная выстаўка, галерэя Палаца Рэспублікі ў Мінску, Беларусь
  • 2011 Нацыянальная бібліятэка Беларусі[12][13] ў Мінску
  • 2013 Міжнародная выстаўка «Сардэчна запрашаем у Цэнтральную і Усходнюю Еўропу. Без клішэ» у мастацкай галерэі «D.E.V.E. Gallery» у Бругэ, Бельгія[14]
  • 2018 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
  • 2018 выстаўка мастакоў беларускай дыяспары ў Пасольстве Рэспублікі Беларусь, Парыж[15]
  • 2019 выстаўка выкладчыкаў мастацкіх майстэрняў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
Remove ads

Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў

  • 2016 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
  • 2017 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя
  • 2018 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя[16]
  • 2019 Дні адчыненых дзвярэй майстэрняў мастакоў г. Круасі-сюр-Сэн, Францыя

Перформанс Вечнасць імгнення

10 студзеня 2014 года ў канцэртнай зале Яна ХХІІІ ў Парыжы адбыўся інтэрактыўны літаратурна-музычна-мастацкі перформанс «Вечнасць імгнення», створаны сумесна з французскім пісьменнікам Крыстофам Левалуа і французскім піяністам і кампазітарам беларускага паходжання Кірылам Заборавым.[17][18].

Кніжныя ілюстрацыі

Ірына Котава праілюстравала[19] новы англамоўны варыянт кнігі[20] Гутарка прападобнага Серафіма Сароўскага з М. Матавілавым, апублікаваны ў 2010 годзе ў Лондане[21][22].

Прэзентацыі, рэпартажы, дакументальны фільм

  • 2014 1 сакавіка ў эфір тэлеканала Беларусь 1 выйшла праграма Існасць[28], прысвечаная творчасці беларускай мастачкі Ірыны Котавай[29].
Remove ads

Выданне

  • 2010 Альбом твораў Ірыны Котавай Уяўны Парыж (фр.: Paris imaginaire, руск.: Воображаемый Париж)[30] на трох мовах (французскай, беларускай і рускай) быў падрыхтаваны і выдадзены сумесна з французскім пісьменнікам Крыстoфам Левалуа пры ўдзеле Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Францыі і Пасольства Францыі ў Беларусі, а таксама Беларускага саюза мастакоў (Минск Архівавана 24 сакавіка 2012.)[31].

Стыль

Яўген Шунейка — кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт БДАМ, адзначае лаканічны артыстызм выяўленчай мовы Ірыны Котавай. Асабліва ён вылучае серыю парыжскіх твораў беларускай мастачкі: «Яна [Ірына Котава] не займаецца дакументальнай канстатацыяй таго ці іншага ўбачанага ёй матыва, а перадае яго выразную вобразную адметнасць, шматасацыятыўнасць. У гэтым сэнсе яе творы ўспрымаюцца як жывы працяг выдатных традыцый дэмакратычнага французскага мастацтва ХІХ — першай паловы ХХ ст., звязаных з незабыўнай творчасцю імпрэсіяністаў, постімпрэсіяністаў, сімвалістаў, экспрэсіяністаў, сярод якіх — К. Мане, К. Пісаро, В.Ван Гог, П. Банар, А. Марке, М. Утрыло, М. Шагал, Х.Суцін, M.Кікоін і інш. Яе жывыя і выразныя творы, выкананыя на адным дыханні, ужо знайшлі шырокае прызнанне сярод парыжскіх знаўцаў і калекцыянераў сучаснага мастацтва.»[2][32]

Remove ads

Зноскі

  1. Архівавана 30 мая 2016.
  2. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 20 жніўня 2013.
  3. План майстэрняў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2018. Праверана 12 лістапада 2018.
  4. Белтэлерадыёкампанія(недаступная спасылка), на сайце Youtube.
  5. Глядзець урыўкі з фільма: на сайце Youtube
  6. Выданне альбома Уяўны Парыж было прымеркавана да адкрыцця выстаўкі Ірыны Котавай у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads