Іахім Глінскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Іаахім Глінскі (1853, Будслаў, Мядзельскі раён — 16 сакавіка 1898) — беларускі спявак, педагог, арганіст і кампазітар [1], усе творы якога да нядаўняга часу лічыліся згубленымі.

Хуткія факты Іаахім Глінскі, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў в. Будслаў у сям’і мясцовага арганіста. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі адразу на двух факультэтах: фартэпіянным і кампазітарскім. Педагогам па класе органа ў яго быў Луі (Людвіг) Гаміліус. Пасля заканчэння кансерваторыі Глінскі працаваў арганістам у Гродзенскім касцёле бернардзінцаў і выкладаў спевы ў Гродзенскай жаночай гімназіі. З 1883 — арганіст у касцёле пры Вастрабрамскай капліцы ў Вільні. Там жа кіраваў касцёльных хорам.

Затым заняў месца арганіста ў віленскім касцёле Святога Яна, а пазней — у касцёле Святога Духа. Выкладаў у Віленскай рымска-каталіцкай семінарыі.

Удзельнік руска-турэцкай вайны 1877-78 гадоў[1].

Remove ads

Творчасць

Пісаў гімны, месы  (руск.), літаніі  (руск.), музыку на словы А. Міцкевіча (песня «Першацвет») і У. Сыракомлі (песня «Малітва»), танцы і маршы  (руск.). Пачаў оперу «Паята» на сюжэт з літоўска-беларускай гісторыі (не скончана)[1].

Творчая спадчына

У касцёле ў Эйшышках даследчыца Святлана Шэйпа адшукала фаліянт, дзе сярод нотных запісаў твораў іншых кампазітараў знайшліся і творы Іахіма Глінскага[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Глинский Иоахим // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 151. — 737 с.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads