Іван Антонавіч Качарга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Іван Антонавіч Качарга́ (6 кастрычніка 1881, г. Носаўка, Чарнігаўская вобласць, Украіна — 29 снежня 1952) — украінскі драматург. Заслужаны дзеяч мастацтваў Украіны (1950).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Кіеўскі ўніверсітэт у 1903 годзе. Як тэатральны крытык друкаваўся з 1904 года.
Творчасць
Аўтар п’ес гістарычнай тэматыкі: драматычныя казкі «Песня ў келіху» (пастаўлены ў 1926), камедый «Фея горкага міндалю» (пастаўлены ў 1926), «Марка ў пекле» (пастаўлены ў 1928), «Гадзіншчык і курыца, ці Майстры часу» (1934, пастаўлена ў БДТ-3 1935), драматычных паэм «Свеччына вяселле» (1931), «Яраслаў Мудры» (1946, Дзяржаўная прэмія СССР 1948), «Прарок» (нап. 1948, пра Т. Шаўчэнку). Сучасная яму рэчаіснасць у п’есах «Пойдзеш — не вернешся» (1936), «Імя» (1937), «Экзамен па анатоміі» (1940), «Начная трывога» (1943) і інш. Творы Качаргі вызначаюцца філасофскай напоўненасцю, паглыбленай цікавасцю да маральна-этычных праблем.
Remove ads
Творы
- Твори. Київ, 1976; Рус. пер. — Исто-рические драми. М., 1954.
Літаратура
- В. А. Чабаненка. Качарга Іван Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Голубева З. С. Іван Кочерга. Київ, 1981.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads