Ћ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ћ, ћ (Tje) — літара пашыранай кірыліцы. З’яўляецца 23-й літарай сербскай кірыліцы, дзе вымаўляецца, як мяккае Ч (адпаведна рускай літары Ч). У міжнародным фанетычным алфавіце мае назву глухая пярэднеязычная сярэднепаднябенная афрыката [t͡ɕ]. Пры гэтым у сербскай мове існуе гук [ʈ͡ʂ] — глухая пярэднеязычная пярэднепаднябенная афрыката — які перадаецца літарай Ч, і які не варта блытаць з Ћ.
Упершыню гэтая літара была выкарыстана Дасітэем Абрадавічам, які імкнуўся адрадзіць літару Ꙉ (djerv), а пазней быў прыняты ў сербскім слоўніку Вука Стэфанавіча Караджыча 1818 года. Эквівалентная літара ў сербскай лацінцы з’яўляецца Ć, ć.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads