Ѱ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ѱ
Remove ads

Ѱ, ѱ (псі) — літара кірыліцы. Выкарыстоўвалася ў стараславянскім алфавіце, з якога перайшла ў царкоўнаславянскі алфавіт.

Больш інфармацыі Кірылічны алфавіт, Кірыліца ...

Паходзіць ад грэчаскай літары Ψ (псі), выкарыстоўвалася для яе замены ў словах, запазычаных з грэчаскай мовы, а таксама для запісу лічбаў. Літара «псі», як і аналагічная ў грэчаскім алфавіце, пазначала лічбу 700. У глагалічным алфавіце аналагічная літара адсутнічала.

У рускай мове ўжывалася для абазначэння гуку «пс» амаль выключна ў словах грэчаскага паходжання, якія адносяцца да царквы (напрыклад, «псальма»). Яшчэ адно нярэдкае ўжыванне гэтай літары — у складзе частай у надпісах формулы «такі-то пісаў» (пьсалъ; гэта спрадвечнае слова магло запісвацца як ѱалъ, ѱлъ або нават проста ѱ пад цітлам).

Была выключана з рускага алфавіта падчас рэформы Пятра I у 1710 годзе.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads