Абалянка (рака)

рака ў Беларусі, прыток Лучосы From Wikipedia, the free encyclopedia

Абалянка (рака)
Remove ads

Абаля́нка, Обаль — рака ў Талачынскім і Сенненскім раёнах Віцебскай вобласці, левы прыток ракі Лучоса (басейн Заходняй Дзвіны).

Хуткія факты Абалянка, Характарыстыка ...
Remove ads

Назва

Паводле К. Бугі, праз прамежкавае Объль да формы тыпу латышскіх гідронімаў Abula, Abuls, але магчымая форма і Abal-[1].

Агульныя звесткі

Пачынаецца на поўдні ад вёскі Данілкава ў Талачынскім раёне на Аршанскім узвышшы, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім раёне, у нізкай плыні — на мяжы з Віцебскім раёнам па Лучоскай нізіне.

Даўжыня Абалянкі 89 км. Плошча вадазбору 809 км². Густата рачной сеткі 0,39 км/км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 ‰. Даліна трапецападобная, шырыня 0,6—0,8 км, у нізкай плыні да 2 км. Абалона двухбаковая, шырыня 0,2—0,3 км, вышэй вёскі Дубаўцы каля 0,5 км. Рэчышча звілістае, шырыня 5—10 м. Рака выкарыстоўваецца ў якасці водапрыёмніка меліярацыйных сістэм.

Каля вёскі Утрылава Талачынскага раёна на рацэ плаціна і Утрылаўская сажалка плошчай 27 га. Уздоўж ракі вёскі Данілкава, Абольцы, Кажамякі, Каменка, Шынкава, Обаль, Дубаўцы, Машканы, Ляхі, Шаркі, Саўчанкі і інш.

У басейне ракі азёры Кічына, Леванова, Стрэшна і інш.

Remove ads

Асноўныя прытокі

Усе буйныя прытокі, за выключэннем Нерайшанкі, каналізаваныя.

Зноскі

  1. K. Būga. Rinktiniai raštai. — Vilnius, 1961. — Т. III. — С. 534.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads