Леванова (возера)
возера ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Леванова — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Абалянка, за 13 км на ўсход ад горада Сянно, за 1[2] км на паўночны захад ад вёскі Адамава.
Плошча паверхні возера 0,16 (0,2[2]) км². Даўжыня 0,65 км, найбольшая шырыня 0,32 км, даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя. Вышыня схілаў дасягае 3—4 м. На поўначы і паўночным захадзе забалочаная пойма. Берагі возера пераважна нізкія, пясчаныя. Паўночныя і паўднёвыя берагі зліваюцца са схіламі катлавіны. Возера зарастае ўмерана. У паўночнай частцы ўпадае ручай.
Да 8.10.2012 г. возера ўваходзіла ў склад ландшафтна-гідралагічнага заказніка «Леванова»[3].
Remove ads
Зноскі
- GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads