Кічына (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Кічына, Кічынскае возера — возера ў Сенненскім раёне ў басейне ракі Абалянка, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Сянно, каля вёскі Кічына.

Хуткія факты Кічына, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні 1,74 км². Даўжыня 3,85 км, найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 9,25 км. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Аб’ём вады 4,15 млн м³. Плошча вадазбору 16,1 км².
Катлавіна возера выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на ўсходзе і паўночным усходзе да 15 м), парослыя лесам і хмызняком. Берагавая лінія звілістая. Берагі вышынёй да 0,3 м, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем, уздоўж берагоў да глыбіні 1 м, а на мысах да 2 м пясчанае. Возера зарастае да глыбіні 2,5 м. З Кічына выцякае ручай у Абалянку.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, краснапёрка, плотка, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads