Абдэлазіз аль-Хілу

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Абдэлазіз Адам аль-Хілу (араб. عبد العزيز الحلو; нар. 7 ліпеня 1954) — палявы камандзір Народнай арміі вызвалення Судана, адзін з лідараў партыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач».

Хуткія факты Абдэлазіз аль-Хілу, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў н. п. Аль-Файд Ум Абдула, Паўднёвы Кардафан.

Пачатковую адукацыю атрымаў у школе Даламі, сярэднюю — у Аль-Далінг і Кадуглі. Вывучаў эканоміку ў Хартумскім універсітэце, які скончыў у 1979 годзе. Пасля працаваў фінансавым і адміністрацыйным служачым Нацыянальнага ўпраўлення электра- і водазабеспячэння Хартума[1].

Яшэ падчас вучобы ў Хартумскім універсітэце ўліўся ў шэрагі апазіцыі. Далучыўся да Народнай арміі вызвалення Судана[1]. Праявіў сябе як таленавіты палявы камандзір. Займаўся задачамі забеспячэння, мабілізацыі, вярбоўкі і ваеннага планавання[2].

Пасля завяршэння грамадзянскай вайны ў Судане далучыўся да баявой арганізацыі «Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач», у складзе якой ваяваў супраць цэнтральных уладаў у Паўднёвым Кардафане. У 2017 годзе арганізацыя распалася. Адну з фракцый узначаліў Аль-Хіла. Настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра[3].

Пасля суданскай рэвалюцыі абвясціў аб часовым аднабаковым спыненні агню[4]. Пайшоў на перамовы з новай уладай[5].

У чэрвені 2023 года падтрымаў Сілы аператыўнай падтрымкі ў барацьбе з ваеннай хунтай генерала Абдэля Бурхана[6]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[7].

Remove ads

Гл. таксама

Заўвагі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads