Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач

From Wikipedia, the free encyclopedia

Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач
Remove ads

Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач ( араб. حركة الشعبية لتحرير السودان-الشمال) — палітычная партыя і баявая арганізацыя ў Рэспубліцы Судан, якая базуецца ў штатах Блакітны Ніл і Паўднёвы Кардафан. На 2017 год фактычна распалася на дзве варагуючыя фракцыі.

Хуткія факты Народна-вызваленчы рух Судана–Поўнач, Дата заснавання ...
Remove ads

Гісторыя і раскол

Групоўка заснавана асобнымі прадстаўнікамі Народна-вызваленчага руху[1]. Арганізацыя разгарнула ўзброеную барацьбу з цэнтральнай уладай[2]. Баевікі распаўсюдзілі сваю дзейнасць на штаты Блакітны Ніл[3] і Паўднёвы Кардафан[4].

У сярэдзіне 2017 года групоўка раскалолася. Адзін лагер узначаліў Абдэлазіз аль-Хілу, а іншы — Малік Агар. Першы настойваў на стварэнні свецкай дзяржавы і перамовы з урадам аль-Башыра, на што Агар не пагаджаўся[5].

У 2020 годзе, ужо пасля звяржэння Башыра і ўсталяванні новага ўрада, фракцыі Агара і Хілу падпісалі ўсёабдымнае мірнае пагадненне з пераходным урадам. Паводле дамовы, яны абавязаліся ўдзельнічаць у пераходзе да дэмакратыі ў Судане мірнымі сродкамі[6][7].

Remove ads

Падзеі 2023 года

З пачаткам канфлікту 2023 года арганізацыя заклікала да перамоваў і спынення агню, а некаторыя лідары папярэдзілі аб магчымым другім падзеле Судана[8].

Агар падтрымаў генерала Абдэля Бурхана і быў прызначаны намеснікам старшыні Пераходнага суверэннага савета Судана[9].

У сваю чаргу аль-Хіла стаў саюзнікам Сіл аператыўнай падтрымкі[10]. Саюз фракцый быў неафіцыйным[11].

Мэты і ідэалогія

Партыя, як афіцыйна заяўлялася яе прадстаўнікамі, «імкнецца змяніць палітыку цэнтра ў Хартуме і пабудаваць новы цэнтр на карысць усіх суданцаў, незалежна ад іх рэлігіі, полу або этнічнай прыналежнасці»[12].

Гл. таксама

Заўвагі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads