Абмен насельніцтвам паміж Польшчай і БССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

У 1944–1947 гадах паміж Польшчай і Беларускай ССР быў праведзены абмен насельніцтвам. Мерапрыемствы прайшлі на аснове пагаднення, падпісанага 9 верасня 1944 года Савецкай Беларусю з новаўтвораным Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення. Дакумент прадугледжваў перасяленне з Польшчы ў Беларусь этнічных беларусаў, а з Беларусі ў Польшчу — этнічных палякаў і яўрэяў, якія мелі польскае грамадзянства да 17 верасня 1939 года. Абмен насельніцтвам быў матываваны зменай беларуска-польскай мяжы[1].

Аналагічныя пагадненні былі падпісаны Варшавай з Украінскай ССР і Літоўскай ССР[2].

У адрозненне ад Украіны, у Беларускай ССР камуністычныя чыноўнікі актыўна не падтрымлівалі дэпартацыю палякаў. Аднак польска-беларускія адносіны ўскладняліся праблемай з тутэйшымі – людзьмі, якія не вызначыліся, палякамі яны сябе лічаць ці беларусамі[3].

У ходзе абменаў бакі імкнуліся захаваць як мага больш насельніцтва на сваёй тэрыторыі: Мінск — палякаў заходніх абласцей, Варшава — адпаведна беларусаў Беластоцкага ваяводства[3].

Са 160 тыс. этнічных беларусаў Падляшша каля 80 тыс. або 38 тыс. былі вывезены ў Беларускую ССР[4][5]. Згодна з двума польскімі дэкрэтамі ад 5 верасня 1947 г. і 27 ліпеня 1949 г., пераселеныя ў Беларускую ССР страчвалі ўсю маёмасць без кампэнсацыі, што супярэчыла рэспубліканскім пагадненням[6].

Толькі з Гродна ў Польшчу былі накіраваны[2]:

  • Польскія сем’і/члены сем’яў: зарэгістравана: 7384/18861; адмоўлена (па розных прычынах, напрыклад, спазніліся на прызначаны цягнік: 2142/5685; вырашылі застацца: 159/4441); пераехала: 6033/14256.
  • Яўрэйскія сем’і/члены сям’і: зарэгістравана: 108/178; пераехала: 101/170.

Першапачаткова жыхары самых заходніх раёнаў Беларусі не вырашаліся запісвацца на перасяленне, бо спадзяваліся, што гэтыя тэрыторыі, застануцца ў складзе Польшчы, і такі пункт гледжання прапагандавала польскае падполле[2].

Remove ads

Гл. таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads