Аброўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Абро́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр і адзіны населены пункт — аграгарадок Аброва.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 1 населены пункт[1]. Сельсавет скасаваны 9 жніўня 2022 года, тэрыторыя далучана да Святавольскага сельсавета[2].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1110 чалавек[3], з іх 96,3 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 933 чалавекі[5].
Колькасць двароў — 507 (2014 год).
Інфраструктура
Адукацыя
- Аброўская сярэдняя школа
- Аброўскі дзіцячы садок
Ахова здароўя
- Аброўскі фельдшарска-акушэрскі пункт
Культура
- Аброўскі цэнтр культуры і народнага мастацтва
- Сельская бібліятэка
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads