Святавольскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святаво́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Святая Воля.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Целяханскага раёна Пінскай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Івацэвіцкага раёна, з 25 снежня 1962 года — Бярозаўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — Івацэвіцкага раёна. 4 верасня 1972 года скасавана вёска Малая Гаць (злілася з вёскай Святая Воля)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 5 населеных пунктаў[2]. 9 жніўня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Аброўскага (аграгарадок Аброва) і Амяльнянскага (5 населеных пунктаў: аграгарадок Амяльная, вёскі Глінная, Гошча, Каранная і Коланск) сельсаветаў[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (4 населеныя пункты) — 1433 чалавекі[4], з іх 97,0 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,8 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (4 населеныя пункты) — 1296 чалавек[6].
Іншае
Старшыня — Шчурко Анатоль Пятровіч[7].
Кіраўнік спраў — Сагановіч Валянціна Віктараўна[7].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads