Аб’яднаная беларуская вайсковая школа

From Wikipedia, the free encyclopedia

Аб’яднаная беларуская вайсковая школа
Remove ads

Аб’яднаная беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР (АБВШ) — сярэдняя вайсковая навучальная ўстанова («нармальная вайсковая школа»[1]) РСЧА УС СССР у Мінску ў 1921—1941 гадах для падрыхтоўкі камандных і начальнікаў кадраў.

Хуткія факты Аб’яднаная беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР АБВШ, Гады існавання ...

За гады працы ў школе (вучылішча) было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў і начальнікаў Чырвонай Арміі (РСЧА).

Remove ads

Гісторыя

5 лютага 1921 года па загадзе Рэўваенсавета Рэспублікі ў Менску былі арганізаваны кароткатэрміновыя 81-я пяхотныя курсы каманднага складу[1]. Размяшчаліся ў будынку былой Менскай духоўнай семінарыі[2].

У гэтым жа годзе навучальная ўстанова была двойчы перайменаваная: спачатку ў курсы Саўнаркама БССР, а затым, перайшоўшы ў ваеннае ведамства (Наркамат абароны) — Менскія пяхотныя курсы РСЧА.

9 кастрычніка 1924 года на базе гэтых курсаў была арганізавана 7-я Аб’яднаная вайсковая школа імя ЦВК БССР з трохгадовым тэрмінам навучання[1].

Назва «Аб’яднаная» адлюстроўвала спецыфіку навучання: на трох аддзяленнях рыхтаваліся кадравыя камандзіры для родаў войскаў РСЧА: кавалерыі, артылерыі, пяхоты. У пералік ваенных дысцыплін уваходзілі: тапаграфія, гісторыя Грамадзянскай вайны, ваеннае мастацтва, тактыка, агнявая падрыхтоўка, інжынерная справа. Тактыка пяхоты і кавалерыі (курсанты спасцігалі джыгітоўку і прыёмы язды) вывучалася ў іх з улікам прымянення артылерыйскага агню. Амаль трэць вучэбнага часу адводзілася на агульнаадукацыйныя прадметы. На працягу вучобы курсанты праходзілі стажыроўку: на другім курсе — на пасадзе камандзіра аддзялення, на трэцім — камандзіра ўзвода[1].

Вайсковая школа ўяўляла сабой адзін батальён трох- ці чатырохротнага складу. Першачарговай задачай АВШ імя ЦВК БССР была падрыхтоўка камандзіраў для 2-й Беларускай стралковай дывізіі Заходняй ваеннай акругі (з кастрычніка 1926 года — Беларуская ваенная акруга)[1].

У лютым 1931 года ў гонар 50-годдзя наркама па ваенных і марскіх справах, старшыні Рэўваенсавета СССР (РВС) К. Я. Варашылава курсанты школы здзейснілі лыжны марш МінскМасква. З 6 па 21 лютага 1931 дзесяць курсантаў, здзейсніўшы 800-кіламетровы забег, даставілі К. Я. Варашылаву «Рапарт аб дасягненнях і недахопах» АБВШ і асабіста павіншавалі наркама ў Маскве[1][сн 1].

У лютым 1931 года таксама адзначалася і дзесяцігоддзе Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы. АБВШ была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга. Ва ўказе, падпісаным старшынёй ЦВК БССР Аляксандрам Чарвяковым, гаварылася:[1] «Адзначаючы выдатныя заслугі Аб’яднанай Беларускай ваеннай школы імя ЦВК БССР у справе падрыхтоўкі чырвоных камандзіраў, Прэзідыум ЦВК пастанаўляе: Узнагародзіць Аб’яднаную Беларускую ваенную школу ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга». Начальнік школы І. І. Васілевіч і яго памочнікі атрымалі з рук сакратара ЦВК А. І. Хацкевіча імянную зброю[1].

Па ўспамінах маршала Савецкага Саюза І. І. Якубоўскага, 8 верасня 1933 годаў школу прыязджаў М. І. Калінін. На мітынгу курсанты прапанавалі назваць школу яго імем. А 6 лістапада 1933 года, загадам РВС СССР № 174, школе прысвоена імя таварыша М. І. Калініна.

16 сакавіка 1937 года школа была пераўтворана ў Менскае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна[1].

28 сакавіка 1941 года загадам НКА СССР № 0127 перафарміравана ў Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна,

3 ліпеня 1941 года, на падставе дырэктывы ГШ ЧА № 638/орг, было перадыслацыравана ў горад Ульянаўск і пераіменавана ў 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна. Расфарміравана ў 1947 годзе.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны 21 мая 1952 года ў горадзе Мінску было адкрыта Сувораўскае ваеннае вучылішча, якое размяшчаецца ў будынку былой школы[2][сн 2].

Remove ads

Гісторыя найменняў

  • 05.02.1921 — 81-е Менскія пяхотныя падрыхтоўчыя курсы
  • 03.1921 — 81-е Менскія падрыхтоўчыя курсы каманднага складу
  • 05.1921 — 81-е Менскія пяхотныя камандныя курсы
  • 03.1923 — 6-е Менскія пяхотныя курсы РСЧА
  • 03.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская камандная школа
  • 10.1924 — 7-я Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа
  • 9.10.1924 — 7-я Аб’яднаная вайсковая школа імя ЦВК БССР
  • 1924 — Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа імя ЦВК БССР
  • Загад РВС СССР № 174 ад 6.11.1933 — Аб’яднаная Беларуская вайсковая школа імя М. І. Калініна
  • 16.03.1937 — Менскае Чырвонасцяжнае ваеннае пяхотнае вучылішча імя М. І. Калініна
  • 28.03.1941 Загадам НКА СССР № 0127 — Мінскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна.
  • 3.07.1941 дырэктывай ГШ ЧА № 638/орг — 2-е Ульянаўскае Чырвонасцяжнае танкавае вучылішча імя М. І. Калініна.
Remove ads

Камандзіры

  • Ян Фрыцавіч Фабрыцыус (1922 — 1923)
  • Жан Іванавіч Лаур (1923 — снежань 1925)
  • Іван Іванавіч Васілевіч (снежань 1928—1932)
  • Рыгор Міхайлавіч Кобленц (студзень 1932 — красавік 1933)
  • Яўген Сцяпанавіч Алёхін (1933 — ліпень 1937)
  • Пётр Ермалаевіч Лавягін (ліпень — лістапад 1937)
  • Аляксей Фёдаравіч Левашаў (люты — сакавік 1938)
  • Іван Міхайлавіч Пузікаў (сакавік 1938 — сакавік 1941)
  • Мікалай Рыгоравіч Залатухін (з сакавіка 1941)
  • Андрэй Лявонцьевіч Шымковіч (з 20.05.1942)
  • Нічыпар Яфрэмавіч Аляксееў (з красавіка 1943 па май 1946)

Вядомыя выпускнікі

За гады існавання ў вучылішчы было падрыхтавана каля 3,5 тысяч камандзіраў Чырвонай Арміі[1].

Remove ads

Вядомыя выкладчыкі

  • Павел Марцемьянавіч Алімаў — старшы выкладчык тактыкі, пам. камандзіра і камандзір батальёна курсантаў (верасень 1939 — ліпень 1941)
  • Міхаіл Якаўлевіч Дадонаў — камандзір узвода і роты курсантаў (студзень 1921 — лістапад 1927)
  • Васіль Міхайлавіч Ларын — камандзір узвода і роты курсантаў (сакавік 1934 — верасень 1938)

Заўвагі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads