Аглана
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
А́глана (лат.: Aglona, традыцыйная беларуская назва Аглонь[2][3], Аглона) — пасёлак у Латвіі ў рэгіёне Латгалія, адміністрацыйны цэнтр Агланскага краю. Знакаміты барочным каталіцкім храмам, першапачаткова дамініканскім, які мае статус базілікі меншай. Размешчаны на возеры Цырышы. Насельніцтва на 2015 год — 964 чалавекі. Знаходзіцца за 234 км ад Рыгі, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Аглана (лінія Рэзэкнэ — Даўгаўпілс). Аўтамабільныя дарогі на Дагду, Краславу, Мадану.
Remove ads
Гісторыя
Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
Упершыню Аглонь упамінаецца ў XVII стагоддзі. У 1694 годзе Юстына Шастовіцкая (з Сяліцкіх) фундавала тут кляштар дамініканцаў. У 1700 годзе ў вёсцы збудавалі першы драўляны касцёл (асвечаны ў 10 верасня 1751 года, згарэў у 1766 годзе). У 1768—1789 гадах на месцы драўлянага збудавалі новы мураваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Аглонь апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Дзвінскім павеце Віцебскай губерні[4]. У 1860 годзе каля мястэчка адкрылася чыгуначная станцыя Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі.
У часы Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе Аглонь занялі войскі Германскай імперыі.
Найноўшы час
1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі Аглонь увайшла ў склад Беларускай ССР[5]. У 1920 годзе бальшавікі перадалі мястэчка Латвіі.
У 1980 годзе Папа Рымскі Ян Павел II надаў касцёлу ў Аглане статус малой базілікі. 8 верасня 1993 года ён наведаў пасёлак.
Remove ads
Насельніцтва
- XX стагоддзе: 2000 год — 2655 чал.
- XXI стагоддзе: 2015 год — 964 чал.
Славутасці
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў (1768—1789)
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads