Адам Канстанцінавіч Дземідэцкі-Дземідовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адам Канстанцінавіч Дземідэцкі-Дземідовіч
Remove ads

Адам Канстанцінавіч Дземідэцкі-Дземідовіч (руск.: Адам Константинович Демидецкий-Демидович; польск.: Adam Demidecki-Demidowicz; 24 красавіка 1888, Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя — пасля 1952) — беларускі дваранін, ваенны і палітычны дзеяч Беларусі і Польшчы. Капітан польскага войска, староста (1928—1932) Высокамазавецкага павета (Польшча). Супрацоўнік нямецкіх спецслужб і беларускай калабаранцкай адміністрацыі ў часе Другой сусветнай вайны. У Генеральнай акрузе «Беларусь» намеснік бургамістра Мінска (1941—1944), удзельнік Другога Усебеларускага кангрэса (1944).

Хуткія факты Адам Канстанцінавіч Дземідэцкі-Дземідовіч, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Паходжанне і сям’я

Належаў да старажытнага сярэднезаможнага шляхецкага (дваранскага) роду Дземідовічаў, які карыстаўся прыдомкам «Дземідэцкі» і гербам «Наленч».

Нарадзіўся 24 красавіка 1888 г. у каталіцкай сям’і двараніна-землеўласніка Канстанціна-Андрэя Адамавіча Дземідэцкага-Дземідовіча (1843— пасля 1888), удзельніка Студзеньскага паўстання (1863—1864), і яго жонкі Аляксандры Францішкаўны Карзюк-Залескай у вёсцы Старае Сяло[2] (Ігуменскі павет, Мінская губерня, Расійская імперыя). Паводле іншай інфармацыі нарадзіўся на хутары Фрыбесава[3] (Ігуменскі павет). Для Аляксандры Карзюк-Залескай гэта быў другі шлюб. Дзед (Адам Міхалавіч Дземідэці-Дземідовіч) валодаў маёнткам Хідра (Ігуменскі павет) і быў ігуменскім павятовым суддзёй (упам. 1848), жанатым з дваранкай-каталічкай Сафіяй Цыпрыянаўнай Здзяхоўскай.

Быў хрышчаны ў каталіцтва 11 чэрвеня 1889 г.

Грамадская і службовая дзейнасць

Атрымаў вышэйшую адукацыю, па прафесіі — юрыст[4].

У 1919 годзе ўступіў у Літоўска-беларускую дывізію, каб ваяваць супраць бальшавікоў[5]. Быў ад'ютантам Юзафа Пілсудскага[6]. Даслужыўся да звання капітана. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора (1921) стаў грамадзянінам Польшчы, быў капітанам запасу польскіх войск, членам кіраўніцтва Саюзу афіцэраў запасу ў Лодзі[7].

У 1928—1932 гг. быў старостам Высокамазавецкага павета (Польшча)[8]. Працаваў інспектарам у інспекцыі Саюзаў мясцовага самакіравання Лодзьскага ваяводства (1937, 1939)[9], займаўся эканомікай, быў інспектарам плантацыі па вырошчванні бульбы[10]. З чэрвеня 1939 г. з’яўляўся членам новай Рады дырэктараў Лодзьскага Саюза рэзервістаў[11]. Быў дзеячом беларускага нацыянальнага руху ў Заходняй Беларусі[12].

У канцы чэрвеня 1941 г. хадайнічаў перад Мікалаем Шчорсам, старшынёй Беларускага камітэта ў Варшаве, аб уладкаванні на працу і быў накіраваны ў Мінск[13]. Летам 1941 г., пасля заняцця нямецкімі войскамі Мінска ў ходзе Другой сусветнай вайны, пераехаў з Польшчы ў Мінск, карыстаўся асабістым даверам Радаслава Астроўскага, выконваў яго асабістыя даручэнні[14]. З ліпеня 1941 па 3 ліпеня 1944 г. быў намеснікам пры ўсіх трох бургамістрах Мінска (Вітаўт Тумаш, Вацлаў Іваноўскі, Анатоль Комар) у часы нацысцкай акупацыі Беларусі (1941—1944). Быў на службе у нямецкай службе бяспекі СД і нямецкім контрразведвальным органе «Абвер»[15][16].

Паводле ўспамінаў Леаніда Галяка, у Мінску «насупраць памешкання Астроўскага жыў заступнік старшыні гораду — Дземідовіч-Дземідэцкі. Паходзіў з абшарніцкай сям’і з Меншчыны, з якой ужо перад Першай вайной было пару беларусаў. Паміж войнамі жыў у Польшчы. Быў зарэгістраваны ў Беларускім Камітэце ў Лодзі, і прыехаў у Менск разам з Астроўскім, які таксама ў гэтым часе быў у Лодзі. Жыццё ў Менску вёў вясёлае і п’яное, але на працу не позніўся ані мінуты»[17]. Галяк апісаў, як пабытова жылі ў Мінску ў канцы 1941 г. беларускія калабаранты: «Сталаваліся ўсе разам у былым памяшканні Астроўскага, дзе яго асабістая гаспадыня сталася гаспадыняй нашага „калгасу“, да якога належалі: Вацлаў Іваноўскі, Адам Дземідовіч-Дземідэцкі, В. К., я з жонкаю, Язэп Найдзюк і Кутарга… З харчаваннем у Менску было вельмі блага і кожны, на дадатак да „калгаснай“ дыеты, стараўся яшчэ з’есці нешта ў горадзе: Іваноўскі і Дземідовіч у гарадской управе, К. і я з жонкай у сталоўцы Самапомачы, дзе давалі талерку поснай капусты і трохі цёртай бульбы з паловаю агурка. Язэп Найдзюк у спецсталоўцы (адпаведнік савецкага закрытага распрадзеліцеля), дзе старшыня Беларускай Самапомачы доктар Ермачэнка пры сваім стале падкормліваў выдатных дзеячоў. Кутарга ў шпіталі, ды таму бацька і матка падсылалі з Коўні, дзе становішча было лепшае <…> Жыццё ў Менску было даволі манатоннае, хатняе, з увагі на забарону бывання на вуліцы вечарам, — калі прыходзілі госці, дык заставаліся з начлегам. Не ўспомніў яшчэ, што жонка працавала ў Школьным Інспектараце бібліятэкаркай, а апрача гэтага для прафесара Іваноўскага перакладала з нямецкай вядомы падручнік арганічнай хіміі Големана, так мне здаецца, ды працавала над хімічнай тэрміналогіяй. На чале Школьнага Інспектарату быў ксёндз Вінцэнт Гадлеўскі з беларускага боку, і фольксдойчэ Сівіца з нямецкага. Заступнікам Сівіцы быў фольксдойчэ з Латвіі — Штэрнберг, які калісьці вучыўся, а можа, і скончыў беларускую гімназію ў Латвіі. Наш „калгас“ паменшаў: А. Беленіс выехаў у Баранавічы, Іваноўскі і Дземідовіч-Дэмідэцкі перайшлі на сваю гаспадарку, засталіся ў „калгасе“ — Язэп Найдзюк, В. К. і я з жонкаю»[18]. У тыя часы Адам Дземідэцкі-Дземідовіч меў мянушку «Маслюк»[19].

У хуткім часе пасля заняцця пасады намесніка бургамістра Мінска, наведаў свой былы зямельны маёнтак у вёсцы Хідра (які належаў Дземідэцкім-Дземідовічам да 1921 г. у былым Ігуменскім павеце), а пазней разам з архітэктарам мінскай гарадской управы склаў план аднаўлення свайго маёнтка, учыніў допыт сялянам і склаў спісы людзей, якія атрымалі зямельныя ўчасткі пасля нацыяналізацыі маёнтка Хідра савецкай уладай[20]. Перадаў гэты спіс нямецкай уладзе і папрасіў пакараць гэтых асоб[21].

Вясной 1944 г. кіраўнік Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) Радаслаў Астроўскі зноў актывізаваў спробы ўсталявання супрацоўніцтва з кіраўніцтвам польскага падполля і з гэтай мэтай таемна ад нямецкіх акупацыйных улад у красавіку 1944 г. накіраваў з Мінска ў Варшаву свайго даверанага супрацоўніка Адама Дземідэцкага-Дземідовіча з новым пакетам прапаноў у адрас польскіх улад[22]. Дземідэцкі-Дземідовіч быў блізкім сваяком аднаго з членаў польскага эмігранцкага ўрада ў Лондане[23]. Прапановы Астроўскага датычылі заключэння будучай польска-беларускай федэрацыі, а на час Другой сусветнай вайны ўтварэння беларускага прадстаўніцтва пры польскім урадзе ў Лондане і прадстаўніцтва польскім урадам інтарэсаў Беларусі на міжнароднай арэне[24]. Выведка польскай Арміі Краёвай склала характарыстыку на Дземідэцкага-Дземідовіча: «Дземідэцкі ў Мінску лічыцца беларусам, сям’я яго ў Вільні нібыта польская, хоць і здраджвае [палякам сваімі] цеснымі стасункамі з галоўнымі беларускімі нацыяналістамі. Гэта другая акалічнасць звяртае ўвагу на тое, што Дземідовіч у Вільні падтрымлівае нібыта стасункі з прадстаўнікамі польскай узброенай сілы, пра што гучна кажа сям’я ў Вільні»[25]. Выведка Арміі Краёвай у чэрвені 1944 г. таксама паведаміла аб спыненні антыпольскай рыторыкі на старонках беларускай прэсы ў Вільні, што было звязана між іншым з візітам Дземідэцкага ў Варшаву[26]. Вынікі польска-беларускіх перамоў у Варшаве былі нязначнымі, бо кіраўніцтва Беларускай цэнтральнай рады на чале з Астроўскім не хацела прызнаваць прэтэнзіі Польшчы на землі Заходняй Беларусі, якія ўваходзілі ў склад Польшчы да 1939 г. і якія польскі падпольны ўрад хацеў зноў уключыць у склад будучай вольнай Польшчы. У такой сітуацыі прапановы стварэння польска-беларускай федэрацыі былі адпрэчаны польскім бокам, абодвум бакам было няма чаго прапанаваць[27].

27 чэрвеня 1944 года Адам Дземідэцкі-Дземідовіч удзельнічаў у Другім Усебеларускім кангрэсе, на якім быў выбраны членам у мандатную камісію разам з Юрыем Аляксандравічам Сабалеўскім і прафесарам Платонам Патапавічам Жарскім[28].

Уцёкі

Перад прыходам Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі ў Мінск, члены Беларускай цэнтральнай рады (БЦР) у пачатку ліпеня 1944 года эвакуяваліся немцамі ў Берлін цягніком па маршруце Мінск-Беласток-Варшава-Торунь-Марыенбург-Кёнігсберг-Берлін, але Адам Дземідэцкі-Дземідовіч высеў з цягніка ў Варшаве[29]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны жыў у Польшчы.

У 1952 годзе жыў Пазнаньскім ваяводстве Польшчы, дзе асела шмат асоб, якія пры нямецкай акупацыі Беларусі займалі даволі высокія пасады ў акупацыйным апараце: Адам Таранда, намеснік гарадскога галавы Баранавіч; начальнік грамадзянскай адміністрацыі раёна Новая Мыш; Леў Глінскі, камандзір 35-га батальёна (Паставы) Беларускай краёвай абароны; Барыс Рамановіч, паўнамоцны прадстаўнік Беларускага прадстаўніцтва ў Кёнігсбергу[30].

Далейшы лёс невядомы.

Remove ads

Зноскі

  1. Skorowidz OSOBOWY ikonografii łódzkiej do «Łodzi w Ilustracji»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  2. Соловьев, А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995. — С. 152.
  3. Соловьев, А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995. — С. 152.
  4. Раманоўскі, В. П. Саўдзельнікі ў злачынствах. — Мн., 1964. — С. 78.
  5. Skorowidz OSOBOWY ikonografii łódzkiej do «Łodzi w Ilustracji»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  6. Skorowidz OSOBOWY ikonografii łódzkiej do «Łodzi w Ilustracji»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  7. Skorowidz OSOBOWY ikonografii łódzkiej do «Łodzi w Ilustracji»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  8. Соловьев, А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995. — С. 152.
  9. Skorowidz OSOBOWY ikonografii łódzkiej do «Łodzi w Ilustracji»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
  10. Соловьев, А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995. — С. 152.
  11. Соловьев, А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995. — С. 152.
  12. Соловьев, А. К. Белорусская Центральная Рада: создание, деятельность, крах. — Мн., 1995. — С. 153.
  13. Раманоўскі, В. П. Саўдзельнікі ў злачынствах. — Мн., 1964. — С. 78.
  14. Раманоўскі, В. П. Саўдзельнікі ў злачынствах. — Мн., 1964. — С. 78.
  15. Раманоўскі, В. П. Саўдзельнікі ў злачынствах. — Мн., 1964. — С. 78.
  16. Туронак, Ю. Беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941—1944) / Ю. Туронак // Cпадчына. — 1997. — № 3. — С. 104—133.
  17. Раманоўскі, В. П. Саўдзельнікі ў злачынствах. — Мн., 1964. — С. 78.
  18. Туронак, Ю. Беларускае пытанне ў палітыцы лонданскага лагеру (1941—1944) / Ю. Туронак // Cпадчына. — 1997. — № 3. — С. 104—133.
  19. Jerzy Grzybowski Komunistyczny aparat bezpieczeństwa w Polsce wobec mniejszości białoruskiej w kraju i Białorusinów antykomunistów na Zachodzie(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2023. Праверана 5 жніўня 2023.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads