Адам Юр’евіч Міцкевіч
Дваюрадны дзядзька паэта Якуба Коласа From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Адам Юр’евіч Міцкевіч (1888/1889, в. Мікалаеўшчына, Мінскі павет, цяпер Стаўбцоўскі раён — 1943) — беларускі фізік.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Мікалаеўшчына Мінскага павета Мінскай губерні (цяпер Стаўбцоўскі раён Мінскай вобласці) ў беларускай сялянскай сям’і. Брат філолага Ігната Міцкевіча (1876—1949), дваюрадны дзядзька паэта Якуба Коласа[1].
З 1918 года выкладчык матэматыкі ў Мар’інагорскім сярэднім сельскагаспадарчым вучылішчы. У сакавіку 1921 года вучылішча было пераўтворана ў Мар’інагорскі тэхнікум, у якім Адам Юр’евіч Міцкевіч займаў пасаду загадчыка навучальнай часткі[2].
Выкладаў на кафедры фізікі педагагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1], у Камуністычным універсітэце.
У 1927—1928 гг. падрыхтаваў праект «Слоўніка фізічнай тэрміналогіі». У гэтай яму дапамагала настаўніца Н. А. Вераскоўская. Слоўнік быў выдадзены ў 1929 г. як 21 выпуск серыі «Беларуская навуковая тэрміналогія»[3].
Арыштаваны 24 ліпеня 1930 года па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 10 красавіка 1931 года за «шкодніцтва і антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Высланы ў Малмыж Кіраўскай вобласці. Вызвалены ў 1935 годзе.
Памёр у 1943 годзе[1]. Рэабілітаваны 15 лістапада 1957 г. Судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР.
Remove ads
Зноскі
- «БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ГІСТОРЫІ КАЛЕДЖА»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 жніўня 2023. Праверана 12 жніўня 2023.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads