Адмоўнае біномнае размеркаванне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Адмоўнае біномнае размеркаванне
Remove ads

Адмоўнае біномнае размеркаванне — дыскрэтнае размеркаванне імавернасцей, якое мадэлюе колькасць няўдач у шэрагу незалежных і аднолькава размеркаваных выпрабаванняў Бернулі[en] перад тым, як адбудзецца пэўная, зададзеная параметрам , колькасць поспехаў[1]. Напрыклад, мы можам абазначыць выпаданне 6 на кубіку як поспех, а выпаданне кожнага іншага значэння як няўдачу, і паставіць пытанне, колькі няўдачных выпаданняў адбудзецца, перш чым мы пабачым трэці поспех (). У такім выпадку размеркаванне імавернасцей колькасці няўдач будзе адмоўным біномным.

Хуткія факты Абазначэнне, Параметры ...

У альтэрнатыўнай фармулёўцы мадэлюецца агульная колькасць выпрабаванняў, а не толькі няўдач.

Remove ads

Азначэнне

Няхай праводзіцца серыя незалежных выпрабаванняў Бернулі: кожнае выпрабаванне мае два магчымыя зыходы, званыя «поспехам» і «няўдачай». У кожным выпрабаванні імавернасць поспеху роўная , а імавернасць няўдачы . Выпрабаванні праводзяцца да той пары, пакуль не адбудзецца прадвызначаная колькасць поспехаў. Тады размеркаванне імавернасцей, якому падпарадкоўваецца колькасць няўдач сярод праведзеных выпрабаванняў, завецца адмоўным біномным размеркаваннем або размеркаваннем Паскаля, і адпаведная выпадковая велічыня абазначаецца як

Функцыя імавернасці

Функцыя імавернасці адмоўнага біномнага размеркавання мае выгляд

Значэнне ў дужках — гэта біномны каэфіцыент[en], роўны

дзе няўдач выбіраюцца з выпрабавання, а не з , бо апошняе выпрабаванне паспяховае і не можа быць няўдачай паводле азначэння.

Гэты біномны каэфіцыент можна запісаць як (абагульнены) біномны каэфіцыент з адмоўнай верхняй часткай, таму размеркаванне і завецца адмоўным біномным:

Remove ads

Сувязь з іншымі размеркаваннямі

Геаметрычнае размеркаванне

Геаметрычнае размеркаванне — асобны выпадак адмоўнага біномнага размеркавання, калі колькасць поспехаў роўная 1[2]:84.

Выпадковую велічыню з адмоўным біномным размеркаваннем можна ўявіць у выглядзе сумы незалежных выпадковых велічынь з геаметрычным размеркаваннем[2]:120.

Remove ads

Зноскі

  1. Negative Binomial Distribution. Wolfram MathWorld. Wolfram Research. Праверана 11 October 2020.
  2. Звяровіч Э. І., Радына А. Я. Элементы тэорыі імавернасцей. — Мінск: Беларусь, 2013. — С. 69. — ISBN 978-985-01-1043-5.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads