Азола каралінская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Азола каралінская
Remove ads

Азола каралі́нская (Azolla caroliniana) — папараць з роду азола (Azolla) сямейства азолавых або па іншай класіфікацыі сальвініевых (Salviniaceae).

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Пашырана ў стаячых або слаба праточных вадаёмах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, утварае месцамі вялікія зараснікі. На тэрыторыі Беларусі выкарыстоўваецца як акварыумная расліна.

Плавае на паверхні вады. Карэнішча даўжынёй да 25 см. Дробнае лісце парамі, накшталт дахоўкі ўкрывае галінастае сцябло. Верхні сегмент ліста зялёны, выступае над вадой, ніжні ў вадзе, на ім развіваюцца сорусы. Зверху расліна блакітна-зялёная, знізу ружовая.

Культывуюць у акварыумах пры яркім верхнім асвятленні, пры тэмпературы 10—25 °С. На зіму расліна адмірае, каб зберагчы, яе змяшчаюць у вільготную вату ці марлю ў адкрыты посуд.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

  • Азолла каролинская: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads