Азоцістая кіслата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азоцістая кіслата HNO2 — слабая аднаасноўная кіслата, існуе толькі ў разведзеных водных растворах, афарбаваных у слабы блакітны колер, і ў газавай фазе.
Солі азоцістай кіслаты называюцца нітрытамі або азоцістакіслымі. Нітрыты значна больш устойлівыя, чым HNO2, усе яны з'яўляюцца таксічнымі.
Remove ads
Будова
У газавай фазе планарная малекула азоцістай кіслаты існуе ў выглядзе двух канфігурацый цыс- и транс-. Пры пакаёвай тэмпературы пераважае транс-ізамер.
![]() | ![]() |
Другая структура з'яўляецца больш устойлівай. Так, для цыс-HNO2(г) DG°f = -42,59 кДж/моль, а для транс–HNO2(г) DG = -44,65 кДж/моль.
Літаратура
- Азоцістая кіслата // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
- Хімічны слоўнік навучэнца. — Мн.: Народная асвета, 2004 — С. 12. // Азоцістая кіслата
Спасылкі
- Азотистая кислота (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Азотистая кислота // ХиМиК.ру (руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Азоцістая кіслата
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads