Азярок (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Азяро́к, Азяркі́, Азёркі — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка. Знаходзіцца за 40 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Гарадок, у 5 км на ўсход ад возера Цёста.
Плошча возера 0,28 км², даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,32 км. Найбольшая глыбіня дасягае 8 метраў. Плошча вадазбору 4,1 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, мае серпападобную форму і выцягнутая з поўначы на поўдзень. Паўднёвыя і паўднёва-ўсходнія схілы катлавіны маюць вышыню 8—10 метраў, астатнія невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Даўжыня берагавой лініі складае 3,4 км. Берагі возера нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Літаральная зона вузкая, сублітаральны схіл стромкі, дно плоскае. Да глыбіні 2—2,5 м уздоўж берагоў дно возера пясчанае, глыбей выслана гліністым глеем. Дно паўднёва-заходняга плёсу выслана гумусавай апясчаненай глінай.
Возера Азярок слабапраточнае. У возера ўпадаюць ручай і меліярацыйны канал і выцякае пратока ў раку Аўсянка. Паласа прыбярэжнай расліннасці мае шырыню 2—8 метраў. У возеры сустракаецца рэдкі ахоўны від раслін, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, — вадзяны арэх плывучы[1][2].
У возеры водзяцца лешч, акунь, шчупак, плотка, лінь, карась, джгір і іншыя віды рыб.
На паўднёвым беразе возера вёска Азёркі.
Remove ads
Зноскі
- Мыслівец І. А. Азярок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — 575 с. — 10 000 экз.
- Рэдкія і экзатычныя(недаступная спасылка) // Родная прырода Архівавана 8 мая 2012.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads