Аксана Уладзіміраўна Няхайчык

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Аксана Уладзіміраўна Няхайчык (8 студзеня 1967, Мінск, БССР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Хуткія факты Аксана Уладзіміраўна Няхайчык, Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 8 студзеня 1967 года ў г. Мінску.

Скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М. Горкага, настаўнік фізікі і матэматыкі.

Працавала настаўнікам фізікі СШ № 19 г. Мінска; настаўнікам фізікі і матэматыкі Клянніцкай сярэдняй школы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці; настаўнікам фізікі і матэматыкі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 58 г. Мінска; намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 112 г. Мінска; арганізатарам 1-й катэгорыі, спецыялістам 1-й катэгорыі аддзела адукацыі, вядучым спецыялістам аддзела выхаваўчай работы і па справах моладзі, намеснікам начальніка, начальнікам упраўлення адукацыі адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска; старшынёй Заводскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» г. Мінска.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Асабістае жыццё

Замужам, мае сына.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads