Ала Мікалаеўна Сопікава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ала Мікалаеўна Сопікава (24 студзеня 1963, ст. Салянка, Нарыманаўскі раён, Астраханская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 24 студзеня 1963 года на ст. Салянка Нарыманаўскага раёна Астраханскай вобласці (РСФСР).

Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік матэматыкі.

Працавала настаўнікам у Высокскай сярэдняй школе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці; настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Азярніцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці; настаўнікам інфарматыкі сярэдняй школы № 4 г. Слоніма; намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 9 г. Слоніма; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Слонімскага раеннага выканаўчага камітэта; дырэктарам сярэдняй школы № 9 г. Слоніма.

З'яўлялася дэпутатам Слонімскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, старшынёй савета дырэктараў устаноў адукацыі Слонімскага раёна.

Лаўрэат конкурсу «Жанчына года Гродзенскай вобласці» ў намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва» і прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Гродзеншчыны — 2011».

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё

Замужам, мае дваіх дзяцей.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads