Алвару Сіза Віейра

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алвару Сіза Віейра
Remove ads

Алвару Сі́за Віейра (парт.: Álvaro Siza Vieira; нар. 25 чэрвеня 1933) — партугальскі архітэктар.

Хуткія факты Алвару Сіза Віейра, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1933 годзе ў горадзе Матазіньюш, непадалёк ад Порту. У 1955 годзе скончыў архітэктурны факультэт Універсітэта Порту.

За гады працы (першыя праекты датаваны 1954 годам) рэалізавана больш за 140 праектаў (у тым ліку і за межамі Партугаліі — у Нідэрландах, Іспаніі, Італіі, Бразіліі), такіх як жылы квартал Малаг’ера ў Эвара (1977—1995), Архітэктурны факультэт (1987—1993), жылы раён Шыяду ў Лісабоне (з 1988 года), музей сучаснага мастацтва Серальвес (1996-99) у Порту, парафіяльны цэнтр у Марку ды Канавезеш (1990), новы корпус музея Амстэрдама, галерэя Серпанцін у Лондане, Галі цэнтр сучаснага мастацтва, факультэт інфарматыкі ў Сант’яга дэ Кампастэла, станцыя метро ў Неапалі, цэнтр турыстычнай інфармацыі Colon у Мадрыдзе а таксама Партугальскі павільён (сумесна з Сесілам Бэлмандам) на сусветнай выставе ЭКСПА-98 у Лісабоне. Сусветна вядомымі сталі яго праекты раёна Схільдэрсвік у Гаазе, Нідэрланды (1989—1993), жылога дома «Bonjour Tristesse» у Берліне (1980—1984), офіс кампаніі «Вітра» ў Вайль-на-Рэйне ў Германіі (1991—1994).

Працуе таксама ў жанры скульптуры, графікі і дызайну мэблі. Прафесар Універсітэта Порту. Для Алвару Сіза ўласцівы стрыманая, удумлівая архітэктура, выдатна ўпісаная ў навакольны ландшафт.

Сын — Алвару Лейтэ Сіза Віейра 1962 г.н., таксама архітэктар, у 1994 годзе скончыў архітэктурны факультэт універсітэта Порту (лаўрэат Архітэктурнай прэміі (АрхіП)).

Remove ads

Зноскі

  1. Alvaro Siza Vieira // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. Álvaro Siza // The Fine Art Archive — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  3. Artists + Artworks Праверана 10 верасня 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q84575091'></a>
  4. Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q73268604'></a>
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads