Порту

горад у Партугаліі From Wikipedia, the free encyclopedia

Порту
Remove ads

Порту (парт.: Porto) — другі паводле велічыні (пасля Лісабона) горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта. З’яўляецца цэнтрам буйнай гарадской агламерацыі Вялікі Порту. Насельніцтва — 227,8 тыс. жыхароў (муніцыпалітэт) у агламерацыі Вялікі Порту — 1,4 млн чалавек. Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Паўночны рэгіён і субрэгіён Вялікі Порту. Па старым адміністрацыйным дзяленні ўваходзіў у правінцыю Дору-Літарал. Універсітэт Порту.

Хуткія факты Краіна, Гістарычная вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Горад размешчаны за 270 км на поўнач ад сталіцы Партугаліі горада Лісабон. Гістарычны цэнтр Порту размешчаны на правым беразе ракі Дору, у некалькіх кіламетрах ад месца яе ўпадзення ў Атлантычны акіян. Цэнтр горада абвешчаны ЮНЕСКА Сусветным культурным здабыткам.

Муніцыпалітэт мяжуе:

  • на поўначы — муніцыпалітэт Матызіньюш
  • на ўсходзе — муніцыпалітэт Гандамар
  • на поўдні — муніцыпалітэт Віла-Новая-ды-Гая
  • на захадзе — Атлантычны акіян
Remove ads

Гісторыя

Селішча ў раёне сучаснага Порту існавала задаўга да прыходу рымлян. Рымляне назвалі горад Portus Cale. Гэтая назва пазней пераўтварылася ў Portucale. Ад яго адбылося назву графства Condado Portucalense, пасля далага назва ўсёй краіне — Portugal. Часам горад завуць паўночнай сталіцай Партугаліі. Муніцыпалітэт заснаваны ў 1123 годзе.

Славутасці

Горад мастоў

Порту — традыцыйна найболей развіты ў прамысловым стаўленні горад Партугаліі. Прамысловая рэвалюцыя XVIIIXIX стст. спрыяла яго бурнаму развіццю. Тут упершыню ў краіне атрымалі ўвасабленне шматлікія інжынерныя навіны свайго часу. Напрыклад, Порту быў першым горадам на Іберыйскім паўвостраве, у якім быў арганізаваны трамвайны рух (1872).

Thumb
Мост Арабіда. На заднім плане — Атлантычны акіян.
Thumb
Рыбейра — самы стары раён Порту

Праз Дору перакінута мноства мастоў, якія злучаюць Порту з горадам-спадарожнікам Віла-Нова-дэ-Гая. Некаторыя з іх з’яўляюцца ўнікальнымі для свайго часу тэхналагічнымі рашэннямі. Напрыклад, чыгуначны мост Дона Марыя Піа, збудаваны ў 1876—1877 па праекце Гюстава Эйфеля, быў адным з першых праектаў, якія прынеслі яго аўтару сусветную славу. Пазней тыя жа тэхналагічныя рашэнні былі выкарыстаныя Эйфелем пры будаўніцтве Статуі Свабоды (1884—1886) і Эйфелевай вежы (1889). Яшчэ адным унікальным для свайго часу будынкам стаў двухузроўневы металічны мост Дон Луіс I, збудаваны ў 1881—1886 па праекце вучня і кампаньёна Эйфеля Тэафіла Сейрыга.

Адной з самых яркіх славутасцяў Порту з’яўляецца барочная вежа Клерыгуш — самая высокая ў Партугаліі — 76 метраў або 225 прыступак. Будаўніцтва пад кіраўніцтвам італьянскага архітэктара Нікаласа Назоні было пачата ў 1754 годзе і завершанае ў 1763. З сучасных будынкаў вылучаецца сваёй незвычайнай формай Дом музыкі (арх. Рэм Колхас, 2001-05).

Эканоміка

Транспарт

Порту — другі горад у краіне, дзе быў пабудаваны метрапалітэн (фактычна — лёгкае метро). За 11 км у напрамку на паўночны захад ад цэнтра знаходзіцца аэрапорт Порту.

Гарады-пабрацімы Порту

 
Thumb
Начная панарама Порту
Remove ads

Зноскі

  1. http://mapas.ine.pt/download/index2021.phtmlNational Institute of Statistics. Праверана 19 верасня 2022.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1412194'></a>

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads