Алеандр

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алеандр
Remove ads

Алеа́ндр (Nérium) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Кутровыя (Apocynaceae). Адзіны від — Алеандр звычайны (Nerium oleander), кусты, шырока распаўсюджаны ў субтрапічных рэгіёнах планеты.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

У якасці дэкаратыўнай расліны алеандр шырока выкарыстоўваецца ў ландшафтным дызайне ў рэгіёнах з субтрапічным кліматам. Культывуецца і як пакаёвая расліна, якая прыгожа цвіце.

Алеандр — атрутная расліна[1], таму пры яго культываванні патрабуецца асцярожнасць. У соку алеандра ўтрымліваецца шэраг сардэчных гліказідаў, некаторыя з якіх знаходзяць медыцынскае выкарыстанне[2].

Remove ads

Назва

Радавая назва Nerium утворана ад стар.-грэч.: νερος (neros) — сыры, што звязана з месцам, дзе звычайна расце расліны. Відавы эпітэт oleander паходзіць, магчыма, ад лац.: olea — аліва і стар.-грэч.: ἀνήρ (aner) або ανδρος (andros) — мужчына[3].

Распаўсюджанне

Thumb
Бутоны
Thumb
Кветка
Thumb
Махрыстыя кветкі
Thumb
Шматлікае насенне побач з плодам, які нядаўна раскрыўся

Радзіма алеандра — шырокая паласа сухіх і паўсухіх субтропікаў ад Марока і Партугаліі на захадзе да Паўднёвага Кітая на ўсходзе. Дзікі алеандр часта займае рэчышчы перасохлых рэк (крыкі, вадзі).

На тэрыторыі былога СССР вырошчваецца на Паўднёвым беразе Крыма, Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа, у Закаўказзі, паўднёвых раёнах Сярэдняй Азіі[2].

Remove ads

Батанічнае апісанне

Thumb
Дзікая расліна алеандра з аголенымі каранямі. Туніс

Вечназялёныя кусты вышынёй 2—6 м. Лісце вузкае, да 10—15 см даўжынёй і да 3 см шырынёй,, ланцэтападобнае, супраціўнае. Кветкі яркія, простыя або махровыя, буйныя, духмяныя, у шчыткападобных суквеццях. Вяночак чырвоны, ружовы, белы ці жоўты. Плады — шматнасенныя лістоўкі, якія дасягаюць у даўжыню прыкладна 10 см. Размнажаюцца чаранкамі і насеннем[2].

Таксічнасць

Thumb
Структура гліказіду алеандрыну

Усе часткі расліны атрутныя, што звязана з утрыманнем у іх алеандрыну, карнерыну і іншых сардэчных гліказідаў[2]. Сок алеандра, ужыты ўнутр, выклікае моцныя колікі ў людзей і жывёл, ірвоту і дыярэю, а затым прыводзіць да сур’ёзных праблем у дзейнасці сэрца і цэнтральнай нервовай сістэмы. Сардэчныя гліказіды, якія ён утрымлівае, могуць выклікаць спыненне сэрца. У сувязі з атрутнасцю расліны яе не рэкамендуецца размяшчаць у дзіцячых установах.

Remove ads

Медыцынскае выкарыстанне

У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць лісце алеандра (лац.: Folium Oleandri), якое ўтрымлівае кардыятанічныя гліказіды, галоўны з якіх маназід алеандрын, вытворнае алеандрыгеніну[3].

Прэпараты, якія атрымліваюць з лісця, — нерыялін і карнерын, маюць выяўленыя кумулятыўныя ўласцівасці, — раней ужывалі ў растворах і таблетках як кардыятанічны сродак пры розных парушэннях сардэчна-сасудзістай дзейнасці[2][3].

Remove ads

Культываванне

Thumb
Сеянец алеандра ва ўзросце двух месяцаў (вышыня расліны — каля 9 см)

Расліна засухаўстойлівая, але цеплалюбная, хоць і выносіць зімовыя недоўгачасовыя паніжэнні тэмпературы да мінус 10 °C. Ідэальна расце ва ўмовах міжземнаморскага клімату.

Ва ўмовах халаднейшага клімату алеандр вырошчваюць як кадушкавую расліну з зімовым утрыманнем у памяшканні (у цепліцы, аранжарэі), а таксама як пакаёвую расліну[4].

Агратэхніка

Для актыўнага і працяглага цвіцення расліне патрабуецца яркае сонечнае асвятленне. Глеба павінна быць добра дрэнажаванай[4].

Размнажэнне — увесну насеннем, улетку чаранкамі[4].

У тым выпадку, калі галіны занадта выцягнуты ў вышыню, куст можна амаладзіць, коратка абрэзаўшы галіны вясной[4].

Сарты

Выведзена мноства сартоў алеандра, якія адрозніваюцца габітусам (у тым ліку вышынёй сталых раслін — ад 1,8 да 3,5 м), афарбоўкай лісця, афарбоўкай вяночка; у некаторых сартоў кветкі простыя, у іншых — махрыстыя (з павялічанай колькасцю пялёсткаў)[4].

Remove ads

Сістэматыка

Раней род Nerium L. разглядаўся як алігатыпны, звычайна адзначалася існаванне трох відаў[2], аднак пазней было агульнапрызнана, што няма істотных падстаў для вылучэння відаў Nerium indicum Mill. (Алеандр індыйскі) і Nerium odorum Sol. (Алеандр духмяны). Абедзве гэтыя назвы цяпер уваходзяць у сінаніміку віду Nerium oleander L. (Алеандр звычайны).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads