Алег Віктаравіч Дзячэнка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Алег Віктаравіч Дзячэнка (нар. 14 чэрвеня 1971, Канск, Краснаярскі край, Расія) — беларускі філосаф, рэлігіязнавец, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання. Кандыдат філасофскіх навук (2000), дацэнт (2004).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 14 чэрвеня 1971 года ў г. Канску Краснаярскага края (РСФСР)[1].
Скончыў у 1995 годзе Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова па спецыяльнасці «Гісторыя»[1], у 2000 годзе аспірантуру Інстытута філасофіі і права НАН Беларусі.
Працаваў у сярэдняй школе в. Вялікія Бялевічы Магілёўскага раёна[1].
З 2001 па 2014 гады працаваў дацэнтам кафедры філасофіі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. З 2014 па 2017 гады працаваў прарэктарам па навукова-метадычнай працы Магілёўскага дзяржаўнага абласнога інстытута развіцця адукацыі. З 27 студзеня 2017 года па 6 кастрычніка 2017 года займаў пасаду загадчыка кафедры грамадзянскага і гаспадарчага права факультэта эканомікі і права Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. З 25 кастрычніка 2017 года па 16 мая 2022 года працаваў прарэктарам па навучальнай працы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. З 17 мая 2022 года займае пасаду рэктара дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»[2].
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання[3]. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці[1].
У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Асіповіцкай акругі № 89. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах[1].
Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», член Беларускай партыі «Белая Русь». Старшыня экспертнага савета пры Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцей Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Аўтар звыш 100 навуковых прац па рэлігіязнаўстве, у тым ліку 8 манаграфій і 7 вучэбна-метадычных дапаможнікаў[1].
Узнагароды
Узнагароджаны ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2005), Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта (2000), Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта (2004, 2013), Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў, Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «За ўмацаванне міжпарламенцкага супрацоўніцтва», юбілейным медалём «МПА СНГ. 30 лет», медалём свяціцеля Кірылы Тураўскага[1].
Сям'я
Жанаты, мае двух сыноў і дачку[1].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads